ДЗЕДАВІЦА

ДУНАЙ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДУНАЙ

    Свяшчэнная рака славянаў: мае ўласны міф пра сваё паходжанне. Вядома, што водныя крыніцы ў старажытнасці былі аб’ектамі ўшанавання, ім складалі ахвяры, іх успрымалі як жывых істот і ўлучалі ў ланцужкі метамарфоз, што пачыналіся з чалавека: жанчына стала рэчкай, дзеці – ручайкамі, дзяўчына – возерам і да т. п.

    Паводле тлумачальнага міфа, што ўваходзіць у быліну кіеўскага цыкла, Дунай Іванавіч быў прыбліжаным кіеўскага князя Уладзіміра. Яму было даручана адказнае заданне – прывесці дастойную нявесту для князя, дзеля чаго ён паехаў у “харобрую Літву” сватаць “літоўскую” Апраксу – каралеўну, прытым яму было прыдадзена сілы сорак тысячаў і казны дзесяць тысячаў.

    Князь не быў упэўнены, што славутая каралеўна пойдзе за яго, таму наказ Д. быў у выпадку адмовы ўзяць каралеўну сілай, што нагадвае гістарычны эпізод “сватання” Уладзіміра да полацкай князёўны Рагнеды. Забраўшы пагрозай нявесту для князя, Д. пазнаёміўся з яе сястрой Настасяй – каралеўнай, дзяўчынай – рыцарам ( параўню Багатырка), якая не мела сабе роўных у майстэрстве стральбы з лука нават сярод юнакоў – воінаў.

    Каб узяць каралеўну за жонку, Д. павінен быў паказаць сваю перавагу над ёй, але спаборніцтва праіграў і, абражаны, надумаў застрэліць выбранку. Каралеўна прасіла дараваць ёй жыццё, бо яна насіла ў сабе дзіця Д. Д. не паслухаў яе, застрэліў і, ускрыўшы цела, пераканаўся ў праўдзівасці яе слоў. У роспачы Д. пакончыў самагубствам, і дзе ўпала яго галава, пацякла рака Д., а дзе ўпала галава каралеўны, пайякла Настася – рака.

    Апрача былінаў, дзе сюжэт “Дунай” мае значную колькасць варыянтаў і заўсёды захоўвае матыў рэк з крыві эпічных герояў, у беларускіх баладах вядомы сюжэт, дзе малойчык ператвараецца ў Д., каб унікнуць нешчаслівага сужонства. Традыцыйная беларуская вуснапаэтычная творчасць наскрозь пранізана вобразам Д., затое ні адна з нашых вялікіх і прыгожых рэк практычна не знайшла ўпамінання ў песенным фальклоры.

    У беларускім фальклоры Д. сустракаецца пераважна ў вясельных песнях пра каханне, дзе ён грае вельмі важную сімвалічную ролю. У больш позніх фальклорных тэкстах (лірычных, казацкіх ды інш.) уяўленне аб Д. як сакральнай рацэ і персаніфікаванай воднай стыхіі, што мела дачыненне найперш да жаночай абраднасці, з ладнага разбурана; Д. тут часта пазначае проста нейкую раку ў Еўропе.

    Найчасцей Д. у фальклоры выступае ў двух увасабленнях – Д. як добры маладзец (рэдка) і Д. – свяшчэнная рака, родная рака, мяжа. На Д. адбываюцца ўсе абрадавыя чыннасці ці найважнейшыя для чалавека падзеі. Д. улучаецца ў шэрагі прыродных аб’ектаў, якім пакланяліся: Сонца, вецер, мора ды інш. Д. прыраўноўваецца да бацькі побач з маці – зямлёй:

    “Ціхі Дунаёк – то мой татухна,

    Сырая зямля – мая матухна,   

    Зялёны дубок – то мой брацітка,   

    А калінінка – мая сястрыца, 

    Бела бярозка – то жана мая, 

    А Адростачкі – мае дзетачкі”.

    Звяртаючыся да Д. у найбольш архаічных тэкстах, што належаць вясельнай абраднасці (а таксама прад- і паслявясельнай), можна выявіць наступныя сакральныя функцыі Д.

    Па-першае, Д. уяўляецца як граніца, мяжа. Яго пераходзяць ці гаворыцца пра неабходнасць (непазбежнасць) пераходу, бо пераправа за/цераз Д. сімвалізуе шлюб/ каханне.

    Калі – нікалі хлопец, які амаль заўсёды знаходзіцца за Д., “прымушае” дзяўчыну перайсці яго. Для дзяўчыны пераадоленне Д. як апошняй мяжы азначае яшчэ і пераход праз рытуальнае паміранне ў статусе дзяўчыны і атрыманне новага сацыяльнага статуса замужняй жанчыны. А таму часта ў сувязі з Д. актуалізуецца тэма (гвалтоўнай) смерці. Так, у Д. адбываецца рытуальнае патапленне дзяўчыны, сіроткі.

    Па-другое, вельмі значным з’яўляецца ўяўленне аб Д. як аб канечным і самым важным пункце перасоўвання, дзе выконваюцца самыя галоўныя, вызначальныя дзеянні: усе чыннасці вясельнага абраду адбываюцца на Д. або звязаныя з ім, асвечаныя ім.

    Так, дзяўчына ідзе сюды дзеля самых розных мэтаў: падумаць, як прыгатаваць каравай, напаіць коней, утапіць дзяцей, набраць вады, выкапаць лазу і пасадзіць на яе месца ружу, намачыць касу, пусціць расчэсаныя валасы, каснікі, касу, вянок і іншыя сімвалы дзявоцтва па Д., сабраць лёну, адбяліць дзявоцкія падарункі і, безумоўна, сустрэцца з каханым.

    У сваю чаргу хлопец ідзе/едзе на кані да Д., каб падумаць пра сваё будучае сямейнае жыццё, сустрэцца з дзяўчынай.

    Па-трэцяе, Д. дапамагае ў вясельным абрадзе гатаваць каравай, пры гэтым ён персаніфікуецца. Д. дае ўсе кампаненты для каравая, ваду для каравая і для мыцця рук каравайніц бяруць у Д.

    Па-чацвёртае, Д. можа асэнсоўвацца як “водная лінія камунікацыі”, па якой магчыма адаслаць/атрымаць пэўныя рэчы. Удава кладзе ў човен сваіх сыноў і адпраўляе плыць па Д. Хлопец пускае стрэлы, каб яны трапілі да яго каханкі. З Д. можа прыплыць нейкі прадмет сам па сабе ("прыплыўка”). Па Д. плыве лебедзь і нясе дзеўцы вянок, па Д. прыплываюць вясельнае дрэўца, неабходныя для вяселля золата і серабро.

    Сакральныя і ўзнёслыя рысы фальклорнага Д. падкрэслівае і вобраз залатога моста, праз які да дзеўчыны едуцьсваты. Д. не толькі нешта сакральнае, але і мера велічы, хараства, бяспекі і да т. п. На Д. – радзімы дом лірычных песенных герояў, на Д. двор караля (“Вакол двара Дунай цячэ”).

    Пераплыванне Д. з’яўляецца адным з заданняў спаборніцтва за права ўзяць замуж каралеўну. Не толькі вяселле, але і пахаванне звязваецца з Д.: паміраючы маладзец просіць каханую праз год прыйсці на яго магілу, сабраць косці, перамыць іх у Д. У тэкстах Д. цесна звязаны са светам раслінаў: ліпай, бярозай, калінай, дубам, хваінай, гаем, ружаю, лёнам, сенам.

    Сярод прадстаўнікоў свету жывёлаў конь аказваецца фактычна адзіным, хто звязаны з Д. Конь разумеецца як сімвал дачыненняў паміж хлопцам і дзяўчынаю: сядланне і паенне каня падобна па сваім сэнсе на пераход за/цераз Д. з той толькі розніцай, што першае сігналізуе аб любоўных (часта асацыяльных) стасунках, а другое, акрамя кахання, азначае яшчэ і шлюб.

    Асобная праблема ў міфалагеме Д. – ягоны генезіс у славянскім (і ў тым ліку беларускім) фальклоры. Даследнікі тут падзяляюцца на дзве групы: першая сцвярджае, што Д. фальклорны паходзіць ад Д. геаграфічнага, другая – што лексема “дунай” пазначала ў славянаў любую вялікую (і не толькі) ваду і адсюль вынікае незалежнасць Д. фальклорнага ад Д. геаграфічнага.

    Падаецца, што сітуацыя з паходжаннем вобраза Д. больш заблытаная.

    Па-першае, відавочна, што рысы геаграфічнага Д. найбольш яскрава праступаюць у позніх фальклорных тэкстах і наадварот.

    Па-другое, новыя лінгвістычныя і гістарыяграфічныя сведчанні сігналізуюць аб існаванні ў беларускім фальклоры акрамя ўласна славянскай традыцыі Д. яшчэ дзвюх: старажытных балтыйскай і, верагодна, германскай.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1452

    ДУНАЙ – вельмі магутны волат. У быліне волат Дунай разліваецца ракою:

    "І зваліўся ён на нож ды заўзятым сэрцам; 

    Ці з таго часу, ад крыві гарачыя 

    Працякала матухна Дунай-рака".

    Відавочна, што ў аснове гэтага міфа ляжыць паданне пра волатаў дажджавых хмараў. Дунай ва ўяўленні старажытных славян міфалагізаваная выява галоўнай ракі, маці усіх рэк. Дунай уяўляўся як галоўнае месца, радзіма, якая прыцягвае да сябе ўсе астатнія рэкі; як мяжа, за якой ляжыць зямля багатая, але што ўтойвае нейкую небяспеку. У паўднёвых і заходніх славян з Дунаем асацыяваліся матывы жанчыны, багацця і мірнага жыцця, культ ракі, яе пладатворных вод. (Славянская міталёгія).

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=2

    ДУНАЙ (басэйн Нёмана)

    ДУНАЙ — рака ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці, левы прыток ракі Нявіша (басэйн Нёмана). Даўжыня 11 км. Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Трайгі, упадае ў Нявішу на ўсход ад вёскі Вялікія Пугачы. На працягу 3,5 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Лычкаўцы).

    Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D1%83%D0%BD%D0%B0%D0%B9_(%D0%B1%D0%B0%D1%81%D1%8D%D0%B9%D0%BD_%D0%9D%D1%91%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B0)

    ДУНАЙКА

    ДУНАЙКА — рака ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Вепрынка (басэйн Дняпра). Даўжыня 9,1 км. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Грыбава Слабада, вусьце на паўночнай ускраіне вёскі Збышын. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.

    Крыніца: http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%94%D1%83%D0%BD%D0%B0%D0%B9%D0%BA%D0%B0




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz