ГАЙ КУЛЬТАВЫ
Летапісныя звесткі аб пакланенні гаям знаходзяць пацвярджэнне ў этнаграфічным матэрыяле. Сведчаннем культавага прызначэння гаёў сталі іх назвы – Княжая Дубрава блізу Турава, Каралеўская Дубрава блізу в. Першамайская Шчучынскага, Дубовы Гай блізу в. Гатава Мінскага, Святы Гай блізу в. Ніз Слонімскага, Красны Гай блізу в. Талачманы Свіслацкага р-наў, Пушча Старына блізу в. Крывічы на Дзісеншчыне ды інш.
Вядомыя паданні пра скарб у бярозавым гаі блізу в. Ягнешыцы Слонімскага р-на, пра куфар з грашыма, які ахоўваюць сабакі ў гаі блізу в. Цераховічы Зэльвенскага р-на. Г. к. даследнікі звязваюць з культам памерлых. Спаленне нябожчыкаў адбывалася ў святых гаях.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/812
|