КЛЯСКУН
(ад кляскаць “біць у далоні, падскокваючы”), беларусамі ўяўляўся прыгожым высокім юнаком з доўгімі светлымі валасамі. Быў вясёлы і разгульны.
Калісьці К. жыў на небе, вадзіў Месяц, седзячы на ім вершкі і павяртаючы яго да зямлі то светлым, то цёмным бокам, з-за чаго адбываліся змены квадраў Месяца.
За тое, што ён неяк самавольна адлучыўся са свайго месца, Пярун зрынуў яго на зямлю. На Месяцы застаўся толькі адбітак яго твару, добра бачны ў светлую месячную ноч.
К. былі прысвечаны адмысловыя гульні: у траўні, часам у чэрвені, у светлы дзень пасля заходу Сонца, калі ўзыйдзе Месяц, карагод хлопцаў і дзяўчат, выбраўшы зграбнага юнака, упрыгожанага кветкамі і выявай Месяца з лістоў на лобе, накіроўваецца на лясную паляну.
Вядзе карагод дзяўчынка гадоў дзевяці, з вянком на галаве. Яна нясе круглы пірог, упрыгожаны зёлкамі, а хлопцы за ёю нясуць на нсілках, пакрытых зелянінай, розныя святочныя стравы (аладкі, сыр, мёд, піва, хлеб, малако ды інш.).
Карагод спявае песні з прыпевам “Клясь, клясь, Кляскун!..” На паляне раскладаюць вогнішча і ладзяць песні і скокі з сімвалічным ахвярапрынашэннем агню
Крыніца: http://www.rv-blr.com/dictonary/view/2672
КЛЯСКУН
Бог месяца Кляскун — прыгожы, вясёлы і разумны юнак, але вялікі жартаўнік. Ён любіць забаўляцца, палохаючы людзей, асабліва ўначы. У таго, хто едзе ці ідзе ноччу, ёсць звычайна свае прыкметы, каб не заблукаць у цемры. Кляскун пацяшаецца тым, што перастаўляе гэтыя знакі з аднаго месца на другое.
Дзе на перакрыжаванні дарог стаяў магутны дуб, там праезджы раптам бачыць невялікі куст. Вось тут была палянка, бач — а ўжо невялікае возера і дарогі няма. Такімі жартамі ён збівае людзей з дарогі, прымушае блукаць, даводзіць да роспачы і тады рагоча, як шалёны.
Часам Кляскун прыкідваецца добрым знаёмым падарожніка, заводзіць з ім размову і просіць трошкі падвезці. Чалавек згаджаецца. Толькі праедуць яны крыху разам, раптам сані ці калёсы пераварочваюцца ў раўчук, а спадарожнік знікае і толькі дзесьці ўдалечыні чуваць яго свіст і рогат.
Здараецца і так, што праезджы чуе збоку енк, які разрывае душу, ці плач дзіцяці, ці бачыць перад сабою раку. Вопытны беларус ведае, што гэта азначае.
Яго не разжаляць гэтыя стогны і плач, не спалохаецца ён і ракі: не прыпыняючыся і не зварочваючы ўбок, працягвае чалавек свой шлях. Гора таму, хто паверыць і прыме за сапраўднае хітрыкі Кляскуна. Ён трапіць у такую багну, што толькі ўдзень, пры дапамозе людзей, вызваліцца з яе.
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/18.htm
КЛЯСКУН
Летнія абрады знаходзіліся пад заступніцтвам Кляскуна - бога месяца. Гэта быў прыгожы, вясёлы і разумны юнак.
Крыніца: http://old.knihi.com/artykuly/jaryla-ras.html
|