8 СТУДЗЕНЯ ЗІМНІ ПАКРОЎЧЫК МАЛАДЗЁНЫ БАБІНЫ.
“У некаторых раёнах Беларусi гэты дзень называлi Зiмнiм Пакроўчыкам, Маладзёнамi або Бабiнамi.
Варылi кашу i пяклi аладкi, жанчыны наведвалi бабку, якая "прымала", цi "бабiла" дзiця, унукi вазiлi яе на санках ад хаты да хаты, дзе бабу частавалi, частавала i яна дзяцей, гуляла з iмi (Бяссонаў, 1871; Цэбрыкаў, 1862; Дэмбавецкі, 1882; Дабравольскі, 1914).
На Касцюковішчыне маці нараджонага дзіцяці ў мінулым годзе насіла пірагі на Маладзёны куме, на Новы год – куму, на Вадохрышча – бабе, якая “бабіла” дзіця (Магіл. Падняпроўе. С. 32).
Алесь Лозка |