ДЗЕДАВІЦА

ЛІЧБАВЫ КОД СЛАВЯН: НАТУРАЛЬНЫЯ ЛІЧБЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЛІЧБАВЫ КОД СЛАВЯН: НАТУРАЛЬНЫЯ ЛІЧБЫ

    Адзін: Адна галавешка не гарыць, а толькі тлее. Адзін у полі не воін. Адзін: Адна галавешка не гарыць, а толькі тлее. Адзін у полі не воін. Адзін дуб у полі — гэта не лес.

    Два: Конь з канём, вол з валом, а свіння з вуглом. Хоць вох, ды ўдвох. З мілым і ў шалашы рай.

    Тры: Адзін сын — не сын, два сыны — паўсына, а толькі тры сыны — сын. Жылі-былі дзед і баба, было ў іх трое ўнукаў.

    Чатыры: Што ўбіў, то ўехаў — чатыры мілі за два дні. Ідзі на ўсе чатыры бакі.

    Пяць: Варона з куста, а пяць на куст. Ведае, як свае пяць пальцаў.

    Шэсць: Жыў-быў Несцерка, было ў яго дзяцей шэсцерка.

    Сем: Ведае свой род у сёмае калена.

    Восем: Надышла восень — яшчэ работ восем.

    Дзевяць: У трыдзевятым царстве, у трыдзесятым гасударстве. Кожная з узгаданых натуральных лічбаў сустракаецца ў пэўных абрадавых ці пазаабрадавых кантэкстах, у міфалагічных, казачных або песенных тэкстах, у малых фальклорных жанрах.

    Асабліва шырока сімвалічны код лікаў прадстаўлены ў чарадзейных казках і казках пра жывёл, у замовах і такіх паэтычных мініяцюрах, як прыказкі і прымаўкі.

    Часцей за ўсё выкарыстанне таго ці іншага ліку абумоўлена светапогляднымі ўяўленнямі нашых продкаў і іх непасрэднай “заземленасцю” ў канкрэтную рытуальна-абрадавую сітуацыю.

    Народная традыцыя патрабавала кінуць у магілу тры жменькі зямлі, на жалобным стале выпіць тры чаркі гарэлкі. Кожны чалавек быў уключаны ў шырокую сістэму сямейна-родавых адносін.

    У народзе казалі: “Ведае свой род у сёмае калена”. Нічога дзіўнага тут няма, таму што якраз столькі намінацый мог мець дарослы чалавек у сістэме міжродавых сувязей: унук, сын, бацька, муж, дзед, брат, пляменнік, дзядзька, швагер.

    У славянскіх казках самым пашыраным кампазіцыйным прыёмам з’яўляецца трохразовы паўтор. Тры разы бацька абводзіць дачку вакол стала перад тым як перадаць яе ў рукі жаніха і адправіць маладых да вянца.

    Калі ўзяць за аснову класічны прынцып народнай культуры — процістаянне Дабра і Зла, Жыцця і Смерці, Святла і Цемры, Гармоніі і Хаосу, — то сістэма лікаў хутчэй за ўсе павінна мець той самы падзел: адны з іх факусіруюць у сабе філасофію гармоніі жыцця, а іншыя — хаос Смерці.

    Магчыма, гэта звязана з падзелам лікаў на цотныя і няцотныя. А, магчыма, усё ж перша-прычынай з’яўляецца супрацьстаянне двойкі (жыццёвай, прадуцыравальнай пары) як першаасновы выжывання чалавечага роду (Адам і Ева — першыя людзі свету).

    Тройкі, якая ўвасабляе сабой не толькі канкрэтную колькасць (тры чалавекі, тры капы сена, трыпольная сістэма агратэхнікі), а і любое мноства, якое пераважала пару.

    Тым больш што і на другім дзесятку злічэння гэтая ж самая пара (12 і 13) вылучаецца сярод астатніх найбольшым напружаннем супрацьстаяння (дванаццаць сыноў-месяцаў і “чортаў тузін”).

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24499




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz