БАРЫС І ГЛЕБ
Прысьвятак у народным календары (адзначаўся 6 жніўня н. ст.). Знаменаваў надыход жніва: «Барыс і Глеб – пасьпеў хлеб».
З прычыны сугучнасьці сьвяты Глеб успрымаўся ў якасьці апекуна хлеба. У народных песьнях паведамлялася: «Сьвяты Барыс снапы зносіць... бабкі зьлічаець». У гэты дзень забаранялася рабіць цяжкую працу: «На Барыса за серп і косу не бярыся».
Лічылася, што парушальнікам гэтай забароны пагражала калецтва, а жывёле, якая ела скошанае ў гэты дзень сена, – хвароба і нездаровы прыплод; скіданыя ў гэты дзень стагі маглі быць спаленыя маланкаю, тое ж чакала пуню ці гумно са зьвезенай у гэты дзень збажыною.
На Барыса і Глеба асьцерагаліся дажджу з навальніцаю, гэты ж дзень лічыўся апошнім днём купаньня.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/110
БАРЫС І ГЛЕБ
Дзень у народным, календары (адзначаўся 24 лiпеня с. ст.), у якi забаранялася выконваць цяжкiя работы: "на Барыса за серп i касу не бярыся».
Лiчылася, што парушальнiкам гэтай забароны пагражала калецтва, а жывёле, якая ела скошанае ў гэты дзень сена,- хвароба i нездаровы прыплод; скiданыя ў гэты дзень cтaгi маглi быць спалены маланкай, тое ж чакала пуню цi гумно са звезеным ў гэты дзень хлебам.
У дзень Б. i Г. асцерагалiся дажджу з навальнiцай, гэты ж дзень лiчыўся апошнiм днём купання.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/8703
|