ДЗЕДАВІЦА

МЕТАМАРФОЗЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 11
    Гасцей: 11
    Карыстальнікаў: 0

    МЕТАМАРФОЗЫ

    У міфалогіі ператварэнне адных існасцяў і другія. М. у міфах адлюстроўваюць назіранні над рэальнай усеагульнай узаемасувяззю і ўзаемазалежнасцю ў прыродзе, захаванню ў ёй рэчыва і энергіі, што пераходзіць з адной формы ў другую.

    Геніяльныя здагадкі старажытных мысляроў афармляліся часта ў яскравыя малюнкі, у якіх неадушаўлёныя прадметы існуюць плбач з раслінамі, жывёламі, людзьмі і багамі, мяняюцца месцамі, ператвараюцца адно ў другое.

    Калі ж усведамляліся межы паміж рознымі сферамі, паміж жывым і мёртвым, адушаўлёным і неадушаўлёным і да т. п., то сувязь паміж імі адбывалася праз М. М. вельмі натуральна ўспрымаліся там, дзе жывыя істоты і нежывыя прадметы ўяўляюцца як часовыя і сталыя змясцілішчы духа (душы).

    Гэта выразна бачна ў казках, дзе фантастычныя сюжэты будуюцца на серыях М., прытым сутнасць героя, яго душа застаецца нязменнай. М. бываюць сталыя (малойчык, закляты ў явар, так ім застаецца, існуе як расліна) або часовыя з вяртаннем у першапачатковы выгляд (чалавек закляты, зачараваны, ператвораны ў ваўка пасля пэўнага тэрміну, праз пэўныя магічныя дзеянні ці выпадак набывае сваё ранейшае аблічча, перастае быць ваўкалакам).

    Вера ў магчымасць часовых М. Ляжыць у аснове паняцця пярэварацень. Паводле міфалагічных уяўленгняў беларусаў людзі і прадметы, што іх акаляюць, могуць ператварыцца ў розныя прыродныя аб’екты: кветкі, дрэвы, птушак, камяні, рэчкі ды інш., захоўваючы пры гэтым душу ператворанага, яго жалі, крыўду, каханне.

    У невялікай колькасці казачных твораў захаваўся матыў ператварэння неадушаўлёнага прадмета, драўлянай лялькі, напрыклад, у жывую істоту (“Піліпка – сынок”).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3473




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz