ЛЁС
Персаніфікацыя незалежнага ад волі чалавека ходу падзей яго жыцця, вырашальны збег акалічнасцяў, доля. Гэты тэрмін характэрны для беларускай, польскай, чэшскай і славацкай моваў.
У ст. –в. ням. – loz, ангельскай lot – лёс, жэрабя, loss – страта, прапажа. Значэнне Л. як долі (рус. судьба), магчыма, развілося з жэрабя (“лёсы на кій мераць” – рабіць выбар, цягнуць або кідаць лёсы – развязваць нейкую справу па жарабёўцы, лёсаваць).
Можна меркаваць, што архаічны спосаб “сляпога” выбару – кідання, цягання, вылічэння, выбірання лёсаў (жараб’ёўка) і бачанне ў гэтым працэсе грознай праявы нейкіх надпрыродных сіл спарадзіла ўяўленне пра Л. як прадвызначанасць, долю, наканаванасць.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3143
|