ДЗЕДАВІЦА

ПАДУЧКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАДУЧКА

    Хвароба, а таксама дэман, якi, трапiўшы ў чалавека, «кiдаў» яго на зямлю i прыносіў невыносныя пакуты. У XIX ст. дзiцячыя паралюшы, якiя суправаджалiся эпiлептычнымi прыпадкамi, як прыродныя, так i атрыманыя падчас родаў, — з’ява вельмi пашыраная: «У чалавека хоць адзiн радзiмец бываець, чалавек без радзiмца не памiраець».

    Адсюль i найменне хваробы — радзiмая, дзецкая, маладзенец ды iнш. Адсутнасць сталых уяўленняў пра этыялогiю хваробы, эмацыйна няпростае ўспрыманне яе праяваў i амаль адсутнасць поўнага вылечвання дарослых прадвызначыла паралельнае iснаванне ў складзе найменняў эпiтэтаў–маркёраў «божы» i «чорны, лiхi»: божа слабасць, чорная немач, лiхая хвароба ды iнш.

    З народнамедыцынскiх захадаў вылучаюцца дзеяннi, накiраваныя на камунiкацыю з самiм хваробатворным дэманам: хворага паiлi соллю з мёдам са словамi: «Якi ты пан, такая табе чэсць»; клалi дзiця пад ночвы i бiлi над iм гаршчок, каб перапалохаць Р.; «калi радзiмчык з’яўляўся ў госцi, трэба хутчэй высадзiць дзiця за акно.

    Радзiмчык, пачуўшы за акном яго крык, пойдзе шукаць дзiця, а пакуль ён будзе выходзiць за дзверы, дзiця трэба хутчэй узяць назад i зачынiць акно. Радзiмчык i будзе шукаць яго на дварэ, потым пойдзе па другiх хатах, пакуль не знойдзе сабе другога».

    Практыкавалася «забiванне» Р. у зямлю нажом, якi ўтыкалi над галавой хворага, што бiўся ў канвульсiях; параўн. i ўбiванне на тым месцы асiнавага калка i накрыванне яго патэльняй; утыканне ў дзверы iголкi цi шпiлькi.

    Увасабленнем хваробы, своеасаблiвым «двайнiком» хворага станавiлася кашуля, скiнутая ў час прыступу, або мерка, знятая з хворага. I таму такую кашулю знiшчалі — спальвалі ў печы, перакiдвалі праз страху на захад i ў тым месцы, дзе звальвалася, закопвалі ў зямлю, забiвалі асiнавым калком на ростанях, яе прасоўвалi праз комiн i пакiдалi на гарышчы, адносiлi на могiлкi, ёю падкурвалi дзiця, раскрыжоўвалi на сцяне, прыбiўшы цвiкамi.

    Хвароба наагул разумеецца як адступленне ад нормы, i таму вяртанне да «правiльнага ўзору» i суразмернасцi таксама ўлучае вымярэнне хворага з надзеяй на перарастанне старой, «хворай» меркi — мерку з завязанымi адпаведна суставам вузельчыкамi забiвалi разам з валасамi i пазногцямi ля дзвярэй ля рысы адпаведнага росту.

    I ўсё ж Р., асаблiва ў дзяцей, больш усведамляўся як невылечная хвароба, ад якой пазбавiцца амаль немагчыма, i таму лячэнне замянялася iмiтацыяй смерцi хворага i яго новым нараджэннем. Мацi клала дзiця ля парога i голая пераступала праз яго, садзiлася яму на твар са словамi: «Чым цябе радзiла, тым i адхадзiла», параўн. таксама змяшчэнне пад карыта, перацягванне праз падкоп у мяжы ды iнш.

    Iмiтаванне смерцi хворага — накрыванне яго белай посцілкай, запальванне грамнiчнай свечкi, цiшыня —накiроўвалiся таксама на падман Р., якi пойдзе сабе шукаць новую ахвяру.

    Асаблiвае месца ў пазбаўленнi ад Р. займаюць атрыбуты смерцi, прыналежныя да нябожчыка рэчы: насiлi на шыi стужку, якой звязвалi ногi нябожчыку, мазалi хворага яго потам, клалi ля парога, каб праз яго перанеслi труну, спалi на ручнiку, на якiм апускалi труну ў магiлу, ды інш.

    Пры Р. верылi ў памочнасць кацiнай крывi, настоеных на спiрце голых мышанят, сэрца голуба, шмараванне скроняў крывёю кажана, пупавiны кабылы–першародкi, якой абвязвалi хворага, шкуркi крата ды iнш. Р. часта згадваюцца ў праклёнах, накшталт: «Замардуй, загадуй, закалаці вас трыста радзімцаў і з радзімчыкамі!»

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/4643




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz