ДЗЕДАВІЦА

ВАЛАСЕНЬ, ВАЛАСЯНІЦА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 41
    Гасцей: 41
    Карыстальнікаў: 0

    ВАЛАСЕНЬ, ВАЛАСЯНІЦА

    Гнойны нарыў у відзе празрыстага пухіра на пальцах, хвароба з глыбокім міфалагічным падтэкстам, прычына якой бачылася ў пранікненні ў арганізм міфічнага валасня. Неаднаразова падкрэсліваецца яго іншасветнае, нячыстае паходжанне: В. могуць зрабіцца конскія валасы, што прабылі ў рацэ тры гады; валасы з кінутага ў неадпаведным месцы каўтана або проста абы-дзе кінутыя валасы, якія птушка занясе ў сваё гняздо.

    У літоўцаў В. называўся “чортавым воласам”, у рускіх вядомая назва “змеевец”. І гэта пры тым , что рэальны вадзяны чарвяк зусім няшкодны. Народнае разуменне прычыны хваробы - у семантыцы гэтых найменняў, што першавытокам сваім маюць архетыпічныя ўяўленні пра змея. Працэс вылечвання скандэнсаваны ў формуле “валасы, ідзіце на каласы”.

    Рытуальнае дзеянне палягала ў тым, што пры захаванні адпаведных умоў праз каласы пралівалася на хворае месца гарачая вада. Потым на каласах знаходзілі мноства скручаных валасоў.

    Існавалі і іншыя спосабы пазбаўлення ад В. Для гэтага трэба было знайсці птушынае гняздо, у якім шмат валасоў, зварыць яго і гэтым узварам змываць В. тры дні запар да ўсходу сонца.

    Або трэба было растапіць у старым чарапку воск, дадаць туды свінога здору і алею, усё гэта добра перамяшаць і выліць на халодную ваду. Калі сумесь расцячэцца па вадзе гладка, ёю мажуць хворыя месцы, пакуль В. не прападзе.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/222




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz