ДЗЕДАВІЦА

КУМАЎСТВО
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КУМАЎСТВО

    Вялікае значэнне ў беларускай вёсцы канца XIX - пачатку XX стагоддзя належала выбару кумоў (хроснага бацькі і хроснай маці нованароджанага), якія выконвалі у першую чаргу апякунскія функцыі у адносінах да дзіцяці. Але не толькі гэтая акалічнасць вызначала такія сур'ёзныя адносіны да кумаўства ў асяроддзі беларускай вёскі.

    Побач са сваяцкімі, суседскімі, сяброўскімі ўзаемаадносінамі, якія складваліся паміж жыхарамі канкрэтнага населенага пункта, значная роля належала адносінам кумаўства. У гэтыя штучна ствараемыя адносіны сваяцтва можна было уступіць толькі пры дапамозе абраду, таксама як, напрыклад, у адносіны пасястрынства, менш распаусюджаныя у канцы XIX - пачатку XX ст. на Беларусі.

    Да кумоў пасля здзяйснення абраду прад'яўляліся пэўныя патрабаванні, якія выразна асэнсоўваліся і кантраляваліся грамадскай думкай вёскі. Так, рэзкае асуджэнне з боку аднавяскоўцаў выклікала сварка паміж кумамі.

    Кумы павінны былі дапамагаць адзін аднаму пры выкананні сельскагаспадарчых работ, прымаць сумесны ўдзел у святах і важнейшых падзеях жыцця адзін аднаго. Часцей за ўсё запрашаў у кумы бацька нованароджанага, але маглі гэта зрабіць таксама свякруха ці маці парадзіхі. Згодна з народнымі звычаямі, адмаўляцца ад кумаўства было нельга, хоць такія выпадкі зрэдку і сустракаліся.

    Асабліва з вялікай ахвотай шлі хрысціць незаконнанароджаных дзяцей, бо верылі, што кумам з гэтага моманту будзе ва ўсім удача ў шанцаванне. Кумоў імкнуліся не мяняць. Але нярэдка гэта правіла пры некаторых жыццёвых абставінах парушалася.

    Шырока распаўсюджаным на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў звычай, згодна з якім адбывалася замена кумоў, калі папярэднія дзеці паміралі. У гэтым выпадку бралі за кумоў выпадковых людзей («стрэчных», «збожжых кумоў»)

    У заходнім Палессі, дзе найбольш доўга захоўваліся архаічныя рысы ў быце і культуры, ў кумы імкнуліся запрашаць толькі блізкіх сваякоў, прытым кум часцей за ўсё быў блізкім сваяком парадзіхі.

    Адпаведна ў заходніх раёнах Беларусі (Панеманне), дзе інтэнсыўна ішло развіццё капіталізму, ў кумы звычайна запрашалі чужых людзей, найбольш заможных, якія мелі аўтарытэт у пэўным калектыве

    Крыніца: http://www.belarus.kz/kultura/kumaustvo




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz