АСТРАМЕЧАЎСКІ ІДАЛ
АСТРАМЕЧАЎСКІ ІДАЛ — скульптурная выява, знойдзеная ў 1955 г. у в. Астрамечава (Брэсцкі раён). Захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Ідал быў знойдзены ў 1955 г. у в. Астрамечава мясцовым жыхаром А. Мацвеюком каля будынка праўлення калгаса «Память Ильича» на глыбіні прыкладна 60 см[1]. Астрамечаўскі ідал уяўляе сабой каменную галаву, якая па форме нагадвае грыб: выразна акрэсленая шапка ці лоб, выступаючы прамы шырокі нос, глыбока пасаджаныя вочы. Месца знаходкі галавы ідала мае назву «Дубовы Грудок»[2], што ўскосна сведчыць пра наяўнасць у мінулым шанаванага ўрочышча ў выглядзе пагорка з дубовым гаем, дзе ён, магчыма, раней і стаяў.
Зноскі
1. Jump up ↑ Свято-Михайловская церковь // Остромечево и «остромычивци»
2. Jump up ↑ Дучыц Л. У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў. Мінск, 1993. С. 23.
Крыніцы: ПАГАНСКІЯ ІДАЛЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ. Зміцер Скварчэўскі
Сайт: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D1%81%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D1%87%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%96%D0%B4%D0%B0%D0%BB
|