АРНАМЭНТ
Арнамэнтам (ад лацінскага ornamentum - упрыгожваньне) называецца ўзор, што характарызуецца рытмічным раскладам элемэнтаў. Чалавек з даўніх часоў упрыгожвае арнамэнтамі розныя прадметы: посуд, прылады й зброю, тэкстыльныя вырабы, мэблю, кнігі, архітэктурныя будаваньні як у інтэр'еры, так і звонку.
Усё тое, што людзі бачаць, а майстры робяць сваімі рукамі, павінна адпавядаць ня толькі свайму функцыянальнаму, ужытковаму прызначэнню, але й радаваць вока прыгажосьцю. Акрамя чыста эстэтычнае функцыі арнамэнт традыцыйна нясе інфармацыю пра ўладальніка, а раней выконваў і ролю талісману, напрыклад, абярэгу ад злых сілаў.
Таму пры стварэньні ўзораў у народным стылі неабходна ўлічваць сэнсавае значэньне іхных асобных матываў. Традыцыйнымі вышыванымі ўзорамі большае часткі насельнікаў Беларусі зьяўляецца "нашываньне" чырвонага колеру з чорным ці сінім колерам.
Ужываньне чырвонае спражы ў народзе лічыцца сымбалем радасьці, аховы здароўя, перасьцярогі ад усяго нэгатыўнага. Кампазыцыйнае разьмяшчэньне арнамэнту строга рэглямэнтавалася традыцыямі й было абумоўленае вераю ў ахоўную сілу. Цікава тое, што ў беларусаў існавала й ЗАПАВЕТНАЕ ШЫЦЬЦЁ - вышываныя выявы хворых частак цела. Такія вышыўкі ахвяравалі царкве.
Паводле Людзьмілы Дучыц
Крыніца: http://fotki.yandex.ru/users/izhota/view/155301/?page=2
|