ДЗЕДАВІЦА

КУМЫ, ХРОСНЫЯ БАЦЬКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КУМЫ, ХРОСНЫЯ БАЦЬКІ

    Дзейныя асобы ў радзіннай абраднасці. Назва “хросныя бацькі” ўсталявалася з пашырэннем хрысціянства. У адносінах да дзіцяці яны выконвалі патранажныя функцыі. За К. бралі як сваякоў, так і чужых людзей, у Зах. Палессі – найчасцей блізкіх сваякоў з боку парадзіхі.

    Разам з бабкай кум і кума адыгрывалі вялікую ролю на радзінах. Кум звычайна разбіваў гаршчок з бабінай кашай. К. прысвечаны шматлікія традыцыйныя радзінныя песні, прыказкі і прымаўкі.

    К. памагалі адзін аднаму ў с.-г. работах, адзначалі разам святы. Звычайна К. не мянялі. Аднак, калі дзеці ў сям’і паміралі, тады бралі за К. маладых брата і сястру або т. зв. Стрэчных ( “збожжых”, “спатыканых”).

    У гэтым выпадку бацька нованароджанага выходзіў раніцай на перакрыжаванне дарог і запрашаў за К. першых, каго ўбачыць. Традыцыі кумаўства захоўваюцца.

    К. выконваюць ролю названых бацькоў (“ганаровых”, “нарачоных”) у сучасным абрадзе ўрачыстай рэгістрацыі нованароджаных К. называлі сябе пэўны час пасля кумавання маладыя хлопец і дзяўчына.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/15986




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz