ЛАДДЗЯ, КАРАБЕЛЬ, ЧОВЕН
Сродак для пераправы праз вадаёмы. У міфалогіі фігуруе Л. смерці і Л. уваскрэсення. З вобразам Л. смерці звязана яе роля ў пахавальным абрадзе ( спаленне ў Л., пахаванне ў Л., адпраўленне нябожчыкаў у Л. у мора і да т. п.).
Карабель выступае як каўчэг, у якім людзі выратоўваюцца ад патопу. Міфічны карабель непатапляльны і бессмяротны ў тым выпадку, калі ў ім знаходзяцца героі – продкі або святыя.
У паданнях і былінах карабель, што плыве па моры, часта ўспрымаецца як вобраз лёсу. Як Л. мёртвых, так і багацце, золата ў балта – славянскай міфалогіі павінны былі належаць нейкаму хтанічнаму божышчу.
У Беларусі з цудоўнымі чаўнамі звязаныя некаторыя паданні пра схаваныя скарбы. Так, у в. Ашмянец Смаргонскага р-на лічаць, што пад каменем знаходзіцца залаты човен або човен з золатам.
У в. Маскавічы Браслаўскага р-на расказваюць паданне, што на гарадзішчы закапана срэбраная Л. або Л. са зброяй, а ў возеры затоплена залатая Л.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2973