ДЗЕДАВІЦА

ДУХI ХВАРОБАЎ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДУХI ХВАРОБАЎ

    У сваім жыцці беларус сутыкаецца з вялікай колькасцю Духаў хваробаў. Адны Духі хваробы ўздзейнічаюць на асобных людзей, іншыя насылаюць эпідэміі. Ёсць Духі хваробаў, якія аднолькава шкодныя і для людзей, і для свойскай жывёлы.

    Духі хваробы — памагатыя Багоў Таго Свету. Беларусы здольныя справіцца з многімі з іх, але абачлівасць ніколі не будзе лішняй. Непамыты і непрычасаны чалавек можа глядзецца ў люстэрка ці ў ваду беспакарана толькі два разы; на трэці раз Дух ужо «здымае» вобраз такога чалавека і на доўгі час робіць сваей ахвяраю.

    Акрамя таго, валодаючы чалавечым адлюстраваннем, Нядобры Дух можа зрабіць на ім у любы час сурокі, якія адразу перададуцца таму чалавеку. 3 даўніх часоў у Беларусі аддаюць пашану крыніцам.

    Крынічная вада — жывая вада, яна аздараўляе і ачышчае, як і агонь. Вясной, пасля першага грому, людзі ідуць да крыніц памыцца і памаліцца, ідуць у дні, здаўна ўстаноўленыя продкамі, бяруць ваду толькі для піцця.

    Ёсць у крыніцах такая вада, што калі чалавек яе нап'ецца, то будзе вельмі дужы і здаровы, як дуб. Ёсць і такая, што і апошнюю сілу адбірае. Знахары добра ведаюць, у якой крыніцы якая вада. Яны бяруць яе і даюць жывёле або людзям. Такая вада вельмі дапамагае.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/41.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz