ДЗЕДАВІЦА

ДЗЕ ПЕРААПРАНАЛI НЯВЕСТУ?
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЗЕ ПЕРААПРАНАЛI НЯВЕСТУ?

    У культуры ўсходнiх славянаў iснавала традыцыя апранаць нявесту ў вясельныя строi не ў бацькоўскай хаце. Гэта забарона была звязана з разуменнем сiмволiкi самой хаты. Яна ўспрымалася як тая адухоўлена-ажыўленая прастора, у якой сям'я пачувала сябе абароненай ад уздзеяння негатыўных сiлаў.

    На час свайго статусна-рытуальнага пераўвасаблення нявеста павiнна была пайсцi з хаты. Прычын таму было некалькi.

    Па-першае, уся прастора сялянскай традыцыйнай хаты была запоўнена самай блiзкай радзiнай, якая завiхалася вакол печы i святочнага стала.

    Па-другое (i гэта самае галоўнае), усе ключавыя рытуалы пераходнага тыпу распачыналiся пэўным адхiленнем галоўнага персанажа, яго абавязковым вылучэннем з кола ўсёй радзiны i сiмвалiчным перанясеннем у прастору iншасвету. Даволi строгiя патрабаваннi iснавалi да выбару хаты, у якой учарашняя сяброўка ператваралася ў цудоўную прыгажуню.

    Перш за ўсё, нявесту нельга было пераводзiць цераз вулiцу, таму выбар прыпадаў на тую хату, якая знаходзiлася на баку бацькоўскага дома. Катэгарычна забаранялася апранаць нявесту ў хаце ўдавы, разведзенай сямейнай пары, бяздзетных людзей, у доме, дзе на працягу апошняга года хтосьцi памёр цi ў той хаце, дзе памiралi дзецi або калiсьцi быў пажар.

    Лiчылася, што гэты рытуал лепш за ўсё праводзiць у той хаце, дзе жыла шчаслiвая, дружная, багатая на дзяцей i заможная сям'я. У некаторых рэгiёнах прытрымлiвалiся правiла апранаць нявесту ў дальнiм пакоi бацькоўскай хаты – «у каморы».

    Аўра шчырасцi i бязмежнай дабрынi вiтала вакол усiх, хто знаходзiўся побач з нявестай, ператвараючы яе са звычайнай вясковай дзяўчыны ў цудоўную Жар-Птушку.

    Адкрытасць i сардэчная пранiкнёнасць зыходзiлi ад удзельнiкаў урачыстасцi. РОД аберагаў чарговы «парастак» на сваёй велiчнай кроне ад любой магчымасцi негатыўнага ўздзеяння.

    Аўтар: Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК, «Звязда».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/a79b3eb38d15c5c4.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz