АДЫХОДНІЦТВА
Часовы адыход сялян з месц пастаяннага жыхарства на заработкi ў раёны развiтой прамысловасцi i сельскай гаспадаркi ўнутры краіны, а таксама за мяжу. Пачалося ў перыяд позняга феадалiзму (прыкладна з 17 ст.), выклiкана узмацнен¬нем феадальнай эксплуатацыi i развiццём таварна-грашовых aдносін. Па¬шырылася пры капiталiзме як вынік абеззямелення i дыферэнцыяцыi сялянства, збяднення дробных гаспадарак, росту рыначных aдносінc i грамадскага падзелу працы.
Садзейнiчала павышэн-ню класавай самасвядомасцi сялянства i рэвалюцыянiзацыi вёскi. Адыходныя сяляне з'яўлялiся адной з крынiц фар¬мiравання прамысловага i с.-г. прале¬тарыяту Pacii. А. у Расiю, на Украіну, у Прыбалтыку узаемна узбагачала матэрыяльную i духоўную культуру cycеднix народаў. На Беларусi iснавалi 2 формы А.: неземляробчае (лесанарыхтоўка, сплаўны nромысел, бурлацтва, будаўнiцтва крэпасцей, каналаў, шашэйных i чыгуначных дарог, вознiцтва, адыход на шахты Данбаса, цукровыя заводы Украіны, на прадпрыемствы Масквы, Пецярбурга i iнш. гарадоў) i земляробчае (на сезонныя работы да памешчыкаў за межы свайго павета, губернi i краю).
3 Магiлёўшчыны i Мiншчыны сяляне часцей iшлi на Украіну i ў Расiю, з Вiцебшчыны i Гродзеншчыны - у Прыбалтыку i Польшчу. У 1880 - я г. земляробчае А. склала каля палавiны агульнай колькасцi сялян - адыходнiкаў. 3 Беларусi ў 1890-я г. штогод адыходзiла на зара¬боткi каля 300 тыс. чалавек. 3 цягам часу асобныя вiды адыходных промыслаў развiвалiся, другiя скарачалiся цi знiкалi. У cувязi з пабудовай чыгунак страцiла значэнне вознiцтва, буксiрнае параходства выцiснула бурлацтва. Маштабы работ на лесанарыхтоўках i лесасплаве паступова павялiчвалiся, узрастала А. на прамысловыя прадпрыемствы.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1
|