ДЗЕДАВІЦА

“БАЦЬКА МІКОЛЫ НАПЕРАД СТУПАЕ, ПАЛІ АГЛЯДАЕ”
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    “БАЦЬКА МІКОЛЫ НАПЕРАД СТУПАЕ, ПАЛІ АГЛЯДАЕ”

    21.05.2009

    На Беларусі святы Мікола лічыўся адным з ахоўнікаў земляробства, таму да яго ставіліся з вялікай павагай. Пярэдадзень гэтага свята таксама атрымаў тую важнасць, якую народная культура перадала праз назву — Міколаў Бацька, пачуўшы якую адразу ж уяўляеш постаць надзейнага, клапатлівага гаспадара, які “...з сявелачкай яр засяваець”.

    А значыць, справы, зробленыя ў гэты дзень, пойдуць на карысць, таму што здзейснены “ў добрую часіну”. З той жа самай нагоды гэты дзень лічылі найбольш спрыяльным для пасадкі цыбулі (яна будзе мець вялікую галоўку і высокае сакавітае пер’е); пасеву агуркоў і гарбузоў:

    “На Міколінага Івана агуркі сеюць раніцой, пака каровы ляжаць у хлеве ... гавораць, што так будуць гуркі ў градах, як каровы”.

    Святы Мікола лічыўся апекуном хатняй жывёлы. “Калі на Міколу на сенажаць выгнаць статак на пашу, то і статак будзе спасны, і трава так зародзіць, што аж паляжа” .

    У заходніх і паўночных раёнах Беларусі з Міколавым днём была звязана стрыжка авечак. Гэты дзень лічыўся самым спрыяльным часам, таму што дастаткова было гаспадару спазніцца хаця б на тыдзень, і ён мог застацца без воўны.

    Асобная тэма Мікольскіх святкаванняў — ушанаванне коней. Сярод беларусаў, рускіх і ўкраінцаў Мікола-веснавы з даўніх часоў лічыўся святам конюхаў, таму паўсюдна служылі малебны, каб святы Мікола збярог коней ад ваўкоў, мядзведзяў і ліхіх людзей.

    Пастухі абавязкова абходзілі ўсе хаты, у якіх іх чакала святочнае частаванне. Абрадавая практыка свята ў гонар Міколы Цудатворцы была вонкава стрыманай, аднак яе ўнутраны змест поўніўся веліччу і разуменнем выключнай значнасці падзеі.

    У адрозненне ад Юраўскіх абрадаў, скіраваных на захаванне кароў і выконваемых на ранішняй зорцы, Мікольскі абрад першага выгану коней у начное праводзілі ў поўнач.

    Гаспадары абходзілі жывёліну, качалі яйкам па баках каня, затым абкурвалі святаянскімі зёлкамі. Пазней яйка трэба было аддаць сляпому старцу. Днём гаспадыня ладзіла святочны стол, на якім абавязковай стравай была яечня.

    Пасвілі коней звычайна хлопцы ўсю ноч. З сабой у начное ім давалі пірагі.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=32361




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz