ДЗЕДАВІЦА

КІКІМАРЫ, ВЕШЧЫЦЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КІКІМАРЫ, ВЕШЧЫЦЫ

    Кікімары. Мал. Валера Славук.

    Юныя міфічныя істоты выключна жаночага роду, што жывуць па сядзібах. Свае паходжанне бяруць ад дзяўчатак, якія былі загубленыя да хрышчэння, бо ад дачок, праклятых маткаю яшчэ ў чэраве. К. заўсёды знаходзяцца ў юначым узросце і з гадамі не мяняюцца. Нягледзячы на тое што К. засылаюцца да людзей з варожымі мэтамі, яны тым не менш застаюцца зусім бясшкоднымі.

    К. збіраюцца пераважна ў дамах, дзе адбылося забойства дзяцей, пракляцце і дзе паблізу быў схаваны трупік. Іх месцазнаходжанне – на печы ці ў падпечку, куды яны нябачна спускаюцца.

    Зрэдку К. набываюць цялесны воблік, і ў тыя рэдкія моманты іх няцяжка злавіць і разгледзець. Калі выстрыгчы на цемені ў К. валасы крыж-накрыж, яна назаўсёды застанецца чалавекам і будзе расці, як звычайнае дзіця, хоць у будучым не пазбегне розных недахопаў: непрапарцыянальнасці формаў, крывізны асобных органаў, касавокасці, нематы, заікання, беспамятлівасці, слабога розуму.

    З узростам К. забываюць пра сваё даўнейшае жыццё. Дзяцінныя К. загульваюцца і перашкаджаюць гаспадарам валтузнёю і віскам. Часам К. спыняюць свае забавы, захопленыя немаўляткамі, якіх пестуюць мацяркі.

    Тады К. уздыхаюць, зайздросцячы чужой ласцы і немагчымасці займець чалавечыя радасці. К. прывабліваюць гаспадарчыя заняткі і, каб дагадзіць хатнім жанчынам, яны накідваюцца на адкладзенае тымі шытво ці пражу і працягваюць перапыненую работу, выводзячы крывыя швы і выпрадаючы няроўныя ніткі.

    Раніцай гаспадыні з дакорам і нават лаянкаю выпраўляюць сапсаванае рукадзелле, што засмучае бедных К. У міфалогіі рускіх і украінцаў К. надзяляліся адрознымі, часам адмоўнымі функцыямі і вонкавымі рысамі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2592




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz