ДЗЕДАВІЦА

ЗАКЛІКАННЕ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 47
    Гасцей: 47
    Карыстальнікаў: 0

    АДНОЙ ТОЛЬКІ СІЛАЙ СЛОВА

    Закліканне (заклінанне) як важнейшая складовая рытуальна-магічнай практыкі, надзвычай шырока выкарыстоўвалася нашымі продкамі падчас выканання розных абрадаў, у паўсядзённым жыцці (праўда, калі гэтыя побытавыя сітуацыі ўсё ж набліжаліся да рытуальных). Самае першае, чаго мы жадаем пры сустрэчы са знаёмым чалавекам, — гэта своеасаблівае заклінанне добрага дня ці вечара: “Добры вам дзень!”.

    Рускае прывітальнае слова “здравствуйте” — гэта не што іншае, як той самы вербальны рытуал: мы шчыра жадаем чалавеку здароўя. Нашы інтэнцыі-пажаданні могуць быць афарбаваны безліччу адценняў: інтанацыя, моц голасу, выбар патрэбнага слова, якія часам узмацняюцца шэрагам экстралінгвістычных фактараў (жэст, міміка, рух).

    У залежнасці ад мэты нашага ўздзеяння і чакаемага выніку наш зварот-заклік можа адпавядаць загаду (“Ідзі ты адсюль”), патрабаванню (“Сіўка-бурка, вешчая каўрка, стань перада мной, як ліст перад травой...”), пабуджэнню (“Будзь здароў, як вада, будзь багаты, як зямля, а расці, як вярба! Будзь здароў на ўвесь год, як зімовы лёд!”), просьбе (“Зарадзі, Божа, жыта, пшаніцу, усякую пашніцу”), мальбе (“Змілуйся, матухна-зямля”), перасцярозе (“Стой, туды не хадзі”), пагрозе (“Калі не будзеш слухацца, атрымаеш бярозавай кашы”) .

    Часцей за ўсё закліканні, заклічкі, заклінанні выкарыстоўвалі ў абрадавай практыцы, каб справакаваць дасягненне жадаемага: наблізіць прыход цяпла — “Благаславіце, людзі добрыя, вясну гукаці!”, адвесці гром і маланку: “Сцеражы, Божа, тучу гразавую, зберажы, Божа, ніву трудавую, дай Божа ў добры час!”, выклікаць дождж і г.д.

    Асабліва шырока імператыўныя формы ўжываліся ў народнай медыцыне. Фактычна кампазіцыя кожнай замовы пабудавана на заклінанні той хваробы, супраць якой яна скіравана: “Дымішча, дымішча, вазьмі ў гэтага дзіцяці зубішча (чытаць перад адчыненай печчу). Зубішча, зубішча, ідзі на дымішча...”

    Заклінанні былі асновай шматлікіх праклёнаў. У народзе да іх ставіліся з вялікай перасцярогай. Нездарма казалі: “Слова — не верабей, вылецела, не зловіш”. Тых, хто часта выкарыстоўваў у сваёй мове праклёны, у вёсцы не паважалі, не запрашалі на вяселлі, на радзіны, іншыя святочныя фэсты.

    Самым страшным праклёнам лічылі праклёны маці, іх нельга ні “адгаварыць”, ні нейтралізаваць. На розных формах заклінанняў былі пабудаваны вясельныя пажаданні маладым.

    Калі дзялілі каравай, рыхтавалі падарункі, якія ні ў якім разе не перадавалі з рук у рукі, а клалі збоку, віншавалі жаніха і нявесту толькі поціскам рук, абавязкова закрытых насовачкамі, пры гэтым казалі:

    Дарую маладым каробку медзякоў, каб не слухалі чужых языкоў!

    Дарую картошкі падполле, каб завялі дзетак застолле.

    Дарую буракамі, каб не былі тыя дзеці дуракамі!

    Дарую кароўку, шчэ й бычка, каб першы быў сынок, другая — дачка!

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=20195

    Гусарок - песьня якой 200 год... 200 гадоў таму, ноч з 11 на 12 лістапада Напалеон Банапарт правёў у мястэчку Бабёр, што на Крупшчыне. Памяць аб той вайне захавалася ў паданнях, легендах і песьнях. Адну такую УНІКАЛЬНУЮ песьню запісала настаўніца Баброўскай школы Яніна Пушкіна ад 86-гадовай




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz