ДЗЕДАВІЦА

БЕЛЫ ТЫДЗЕНЬ — ТЫДЗЕНЬ ПЕРАД ВЯЛІКАДНЕМ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БЕЛЫ ТЫДЗЕНЬ — ТЫДЗЕНЬ ПЕРАД ВЯЛІКАДНЕМ

    Тыдзень перад Вялікаднем называўся ў народзе Белым. Мелася на ўвазе, што ўсё культурнае асяроддзе (г. зн. тое, што было зроблена або перапрацавана рукамі чалавека) трэба было "вылячыць" — пазбавіць напластаванняў мінулага года і благаславіць распачынанне новага вітка ў жыцці чалавека і яго працоўнай дзейнасці.

    Таму напярэдадні Вялікадня выконваліся тыя сакральна-абрадавыя дзеянні, якія ў іншы каляндарны час уявіць сабе было проста немагчыма, напрыклад вымыць дзяжу або патушыць агонь у печы. Каб лягчэй было ўявіць маштабнасць падрыхтоўкі да самага галоўнага свята года, прапануем невялікую табліцу з указаннем найбольш адказных спраў перадвелікоднага тыдня.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?rart_ID=54&page=63

    БЕЛЫ ТЫДЗЕНЬ – ЧАС ВЯЛІКІХ ПАЧЫНАННЯЎ

    Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

    Падчас разгляду святаў Каляды і Масленіца мы пастаянна праводзілі думку аб іх ідэйна-тэматычным падабенстве, за якім бачылася праблема навалецця, пачатку новага года. Аднак найбольш шырока і фундаментальна гэтая праблема пастаўлена і дэталёва вырашаецца на прыкладзе святкавання Вялікадня.

    Веснавы пачатак Новага года быў самым архаічным і найбольш лагічна распрацаваным. Пра гэта выразна сведчаць падзеі апошняга перадвелікоднага тыдня, перш за ўсё паступовае, паэтапнае ўключэнне той ці іншай сферы мікракосму сялянскага жытла і гаспадарання ў структуру абрадавых дзеянняў.

    У нябыт адыходзіў стары год, ён павінен быў захапіць з сабой фактычна ўсю назапашаную за гэты перыяд інфармацыю (энергетыку, праблемы, беды, нястачы, хваробы, няшчасці).

    Чалавек павінен быў змыць, ачысціць, выпаліць агнём (ці свечкай) сімвалічныя знакі мінулага. Перад намі добра вядомая сітуацыя агуль¬нацывілізацыйнай і пры¬род¬на-ландшафтнай пера-кадзі¬роўкі ў выглядзе сусветнага патопу. Усё культурнае асяроддзе (г. зн. тое, якое было зроблена або перапрацавана рукамі чалавека) трэба было «вылечыць» – пазбавіць напластаванняў мі¬ну¬лага года і, адпаведна, бла¬гаславіць распачынанне новага вітка ў жыцці чалавека і яго працоўнай дзейнасці.

    Таму напярэдадні Вялікадня выконваліся тыя сакральна-абрадавыя дзеянні, якія ў іншы каляндарны час уявіць сабе было проста немагчыма, напрыклад, вымыць дзяжу або патушыць агонь у печы (апошняе выконвалася толькі ў адной абрадавай сітуацыі – калі ў хаце нехта паміраў).

    Каб лягчэй было сабе ўявіць маштабнасць падрыхтоўкі да самага галоўнага свята года, прапануем невялікую табліцу з указаннем найбольш адказных спраў перадвелікоднага тыдня.

    ЧЫСТЫ ЧАЦВЕР – ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ТВАРЭННЯ НОВАГА СВЕТУ

    Калі панядзелак, аўторак і серада перадвелікоднага тыдня былі часам поўнамаштабнага ачышчэння прасторы сялянскай сядзібы і непасрэдна жытла, то чацвер ставіў заключную кропку ў працяглым і паэтапным працэсе ўсеагульнага развітання з мінулым часам.

    Чалавек – той, хто перайначваў асвоеную ім прастору, вынішчаючы сляды мінулагодняй дзейнасці (каб не «перацягнуць» старыя праблемы ў новы час) – аказваўся апошнім звяном у шматдзённым ланцугу ачышчальных дзеянняў.

    Лічылася, што ўсход сонца гэтага дня ўжо сам чалавек павінен быў сустрэць абноўленым, чыстым. Уся сялянская сядзіба рыхтавалася (ачышчалася) да сустрэчы Новага года, паступова звужаючы кола абрадавай практыкі (падворак – хата – чалавек) да яго сакральнага цэнтра – чырвонага кута і, нарэшце, самога чалавека.

    Рытуальнае абнаўленне прасторы сямейнага ўладарання пачыналася ў адваротным напрамку – ад свяшчэннага цэнтра і да перыферыі: чалавек (сям’я) – хата – падворак.

    Таму ва ўсіх славянскіх народаў, у тым ліку і ў беларусаў, існавала вялікая колькасць прадпісанняў і павер’яў, звязаных з рэгламентацыяй паводзін у перадвелікодны чацвер.

    «СОЛЬ ТАМУ Ў ВОЧЫ, ХТО ДАБРА НАМ НЕ ХОЧА»

    Адным з самых старажытных (лічыцца, яшчэ праславянскім) абярэгаў лічылася «чацвярговая» соль, якую «рыхтавалі» ў ноч з серады на чацвер. Сярод беларусаў найбольш пашыранай лічылася соль «на сямі вятрах». Сальнічку са звычайнай соллю ў сераду перад заходам сонца ставілі на адкрытым месцы: на паляніцу дроў, на стог сена або проста пад застрэшак.

    За незвычайную (навагоднюю) ноч яна ўцягвала ў сябе энергію сонца, месяца, зор, паветра і набывала, па меркаваннях нашых далёкіх продкаў, незвычайныя гаючыя і ахоўныя якасці. Раніцай, як толькі ўзыходзіла сонца, сальнічку забіралі, неслі ў хату, прычашчаліся ёй, а астатняе хавалі за бажнічку, за абразы.

    Этнографамі былі зафікса¬ва¬ны выпадкі, калі соль, мак, ваду, малако і іншыя рэчы асвя¬чалі ў гэты дзень у царкве: «Мак па¬сы¬паюць у хлявах, маслам змаз¬ваюць вымя ў каровы, каб убе¬рагчы ад ведзьмаў, а соль выка-рыстоўваюць ад нячыстай сілы».

    ЧЫСТАЙ ВАДЫ ПРАЎДА

    Акрамя солі, ў Чысты чацвер на двор выносілі асвячаць ваду (як адзін з галоўных сродкаў ачышчэння) і мыла (як складовы кампанент абрадавых дзеянняў ачышчальнага характару: «мылам у чацвер да сонца мыюцца ў лазні, каб быць чыстым цэлы год».

    Людзі былі глыбока перакананыя, што Чысты чацвер «змывае» ўсе грахі і хваробы на цэлы год, таму асноўным рытуальным дзеяннем раніцы гэтага дня было купанне (у самых розных яго праявах).

    Відавочна, што самымі даў¬німі былі купанні людзей у рэках, азёрах, стаўках, сажалках. Нягледзячы ні на якое надвор’е, людзі ішлі да вады і хоць бы раз акуналіся ў яе. У Капыльскім раёне лічылі, што вада на досвітку Чыстага чацвярга валодае магіч¬ным уздзеяннем, калі «да свету памыцца на рацэ», можна пазбавіцца такой страшэннай хваробы скуры, як кароста.

    У больш позні час (і асабліва ў тых месцах, дзе не было прыродных вадаёмаў) людзі пачалі мыцца ў лазні. Яе тапілі яшчэ з вечара, каб рана-раненька ўсёй сям’ёй памыцца да ўзыходу сонца.

    Яшчэ пазней узнікла традыцыя памыцца ў той вадзе, у якую апускалі срэбраную манету. Лічылася, хто першым памыецца, у таго на працягу года будзе чысцюткім твар. Запісы сучасных этнакуль¬туролагаў і этнамузыколагаў сведчаць пра тое, што кола асвячаемых атрыбутаў у пэўнай ступені вар’іравалася.

    Так, у многіх вёсках Верхнядзвінскага раёна да гэтага часу існуе звычай ставіць «на вецер» соль і сырое яйка: «Потым соль разводзяць у вадзе і з гэтым яйкам мыюцца да сонца».

    У Дубровенскім раёне на ноч выстаўлялі хлеб і соль: «У чацвер у міску соль насыпаюць і хлеб кладуць і ставяць на ноч на двары так, каб луна свяціла, – эта чацвярговая соль і хлеб. Гэты хлеб давалі скаціне і дзецям».

    СТРАСНАЯ СВЕЧКА – АХОЎНІК І ПАМОЧНІК

    Разам з соллю выключным статусам абярэга карысталася страсная свечка – тая, з якой людзі стаялі ў царкве ў час набажэнства з серады на чацвер. Яна была ўвасабленнем трэцяй касмічнай стыхіі – агню, які, у сваю чаргу, быў сімвалам канцэнтраванай энергіі сонца.

    Аднак свечка была праявай не столькі прыроднай стыхіі агню, які мог прыносіць і шкоду, агню утаймаванага, прыручанага, таго, па дапамогу да якога можна было звярнуцца ў любы час, пры любой неабходнасці.

    Аплаўлены кавалачак свеч¬кі за¬хоўвалі ўвесь год, каб на на¬ступны год у Чысты чацвер запаліць ёю дровы ў печы. У абрадах каляндарнай і сямейна-родавай накіраванасці яна выка¬рыстоўвалася фактычна ў тых жа сітуацыях, што і грамнічная свечка.

    З ёю адпраўлялі сватоў і вясельную дружыну да храма, без яе гаспадыня не праганяла скаціну ў поле. Бытавала павер’е, што з агаркам чацвярговай свечкі можна знайсці на Купалле папараць-кветку і шапку-невідзімку, з дапамогай якіх можна было хутка разбагацець.

    МАГІЧНАЯ ЭНЕРГІЯ ПРЫРОДНЫХ СТЫХІЙ

    Ступенню надзвычайнай святасці надзялялася ноч з серады на чацвер перадвелікоднага тыдня. Ноч з серады на Чысты чацвер у роўнай ступені «адорвала» энергіяй ачышчэння, тварэння і аздараўлення кожнага, хто гэтага хацеў пажадаць.

    Гэта была ноч усеагульнай уключанасці чалавечай супольнасці ў кантэкст свяшчэннага акта першатварэння. Зоры, Сонца, Месяц, іншыя планеты нашай Галактыкі быццам знітоўвалі сваю касмічную моц у адзін прамень і накіроўвалі яго да Зямлі, каб кожны чалавек змог «назапасіць» яе на ўвесь будучы год.

    Чалавек выкарыстоўваў гэтую магчымасць рознымі шляхамі. Але найперш ён звяртаўся па дапамогу да самых першых і найбольш пашыраных стыхій прыроды: вады, солі (у дадзеным выпадку яна сімвалізавала зямлю) і агню (як увасабленне Сонца і жыццядайнасці: дзяўчаты скакалі цераз купальскае вогнішча, каб зацяжарыць).

    Крыніца: http://www.expressnews.by/3310.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz