ПЕРАКУР
Валера Славук.
Шоў Бог па зямлі ў выглядзе жабрака. Бачыць мужык ў полі працуе. Падыйшоў ён да мужыка і пытае дарогу да сяла. А мужык і кажа: “Садзіся чалавечэ са мной паесці, а потым я табе і дарогу пакажу”.
Яны паелі, пакурылі, паразмаўлялі, а потым мужык паказаў яму дарогу. Пры развітанні Бог яму і кажа: “Я - Бог і будзеш ты працаваць ўсё жыццё з перакурам”. Ідзе Бог далей, а ў полі жыта жне жанчына.
Бог і пытае у яе дарогу да сяла. А яна не разгібаючыся махнула рукой ў бок сяла і кажа:”Там сяло”. Бог паглядзеў на яе і кажа: “Я – Бог. Будзеш ты ўсё жыццё працаваць без перакура”. Так і павялося: мужык працуе з перакурам, а жанчына - без.
Запісана з слоў Скрыпка С.І, в. Кажушкі, Хойніцкі р-н, Гомельскай воб.
|