ДЗЕДАВІЦА

БЯДА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    БЫЦЬ БЯДЗЕ?

    Сярод традыцыйных уяўленняў славянскiх народаў аб пабудове свету пэўнае месца займалi спосабы i сродкi атрымання iнфармацыi аб смерцi чалавека. Такiм прадказаннем маглi стаць самыя розныя рэчы цi непрадбачныя на першы погляд з’явы.

    -l лiчылася, што калi чалавек дакладна чуў, як яго паклiкалi па iменi, але пры гэтым не бачыў таго, хто яго клiкаў, гэта душы продкаў даюць знак збiрацца да iх;

    -l дрэнным прадказаннем лiчыўся сон, у якiм чалавека клiчуць "да сябе" памерлыя раней сваякi цi знаёмыя;

    -l хуткую смерць прадказвала лясная птушка (варона, сава, пугач), якая залятала ў вёску.

    Калi яна сядала на страху хаты, чакалi смерцi гаспадара той хаты; калi яна сядала на дрэва цi царкву (нiчыё месца), чакалi мор, эпiдэмiю цi iншыя нягоды, у вынiку якiх можа пацярпець вялiкая колькасць людзей;

    -l калi птушка (часцей за ўсё ластаўка) рэзка грукне ў ваконную шыбу цi заляцiць у хату — чакалi смерцi сярод хатнiх;

    -l калi ў дзень iмянiн няўдала пякуцца караваi (цеста не ўстае), iмянiннiк памрэ ў гэтым жа годзе;

    -l сабака доўга вые, апусцiўшы галаву да зямлi, цi вырыў у садзе вялiкую ямiну — чакай няшчасця;

    -l калi ў хаце пасялiўся конiк i стаў гучна стракатаць, гэта значыць, што ён "выжывае" гаспадароў з хаты;

    -l прадказаннем смерцi была i нечакана разбiтая ў хаце iкона;

    -l калi на толькi што засланым абрусе пасярэдзiне ўтваралася складка ў выглядзе ромба, таксама чакалi самага дрэннага;

    -l сон, у якiм у чалавека выпадае зуб з крывёю, прадказваў пахаванне ў хаце.

    -Прыкметамi яшчэ адной смерцi ў хаце лiчылiся:

    - l калi труна для памерлага зроблена не па яго памерах (замалая цi завялiкая);

    - l калi ногi памерлага доўгi час застаюцца цёплымi;

    - l калi чалавек памёр з адкрытымi вачыма;

    - l калi гадзiннiк б’е адначасова з пахавальным звонам;

    - l калi ў сям’i памерлi ў адзiн год два чалавекi, быць i трэцяй труне ў сям’i цi родзе.

    Ад боязi смерцi

    Ёсць людзi, якiя вельмi пакутуюць з-за свайго страху смерцi, марнеюць яны самi i iх родныя. Каб пазбавiць iх ад гэтага, трэба ўзяць тры шчэпацi шэрага маку, замовiць яго на збыта i абсыпаць галаву гэтага чалавека: "Анел мой зямны, будзь са мной, Божай рабой (iмя). Здымi страх смерцi зброей вечнага жыцця, iмем Бога. Амiн".

    Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

    КАБ НЕ НАКЛІКАЦЬ БЯДУ

    З пакалення ў пакаленне, ад дзедаў да ўнукаў перадавалiся правiлы паводзiнаў у сям’i, у момант правядзення сямейна-радавых святаў цi паўсядзённага жыцця, каб абаранiць сябе i сваiх родных ад заўчаснай смерцi, г. зн. "не наклiкаць бяду":

    - Катэгарычна забаранялася браць што-небудзь з магiлы цi могiлак — гэта значыць прынесцi ў хату новую бяду.

    -Катэгарычна забаранялася ўвечары месцi ў хаце падлогу — гаварылi так: кагосьцi роднага "вымятаеце". Акрамя гэтага, забаранялася месцi падлогу двума венiкамi адначасова.

    -Катэгарычна забаранялася месцi падлогу 9 лiпеня, на Фядору. Народныя знахары папярэджвалi: наклiкаеце на сваiх родных бяду.

    - Забаранялi месцi падлогу пры нябожчыку, казалi так: хутка "вынесеце" каго-небудзь яшчэ. Вымятаць i мыць падлогу дазвалялася толькi тады, калi працэсiя з нябожчыкам пайшла на могiлкi. І яшчэ — выносiць смецце i вылiваць брудную ваду дазвалялася толькi тады, калi людзi вернуцца з могiлак.

    -Забаранялася ў нядзелю ўзбiваць пярыну — казалi так: "паклiчаце ў хату смерць".

    -Старыя людзi гаварылi: цяжарная жанчына не павiнна быць хроснай мацi i хрысцiць дзiця, iнакш хтосьцi з гэтых двух немаўлят пойдзе з жыцця.

    -Не раiлi браць хроснымi бацькамi людзей з такiмi ж iмёнамi, як i ў бацькоў хрэснiка. У такiм выпадку хросныя бацькi хутка "заменяць" родных.

    -Пад страхам смерцi забаранялася вырубаць дрэвы на могiлках!!!

    -Нават жартам, па недарэчнасцi цi па асабiстым неразуменнi нiколi i нiкому не жадайце смерцi. Гэты праклён можа павярнуцца супраць вас!

    Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz