ДЗЕДАВІЦА

ДЭМАНАЛОГІЯ НАРОДНАЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ДЭМАНАЛОГІЯ НАРОДНАЯ

    Сукупнасць міфічных уяўленняў, заснаваных на першабытнай веры ў духаў (нячысцікаў), якія нібыта памагалі або шкодзілі чалавеку ў яго справах. Вобразы Д. ўласцівы і традыцыйным нар. вераванням і сусветным рэлігіям.

    Большасць вобразаў бел. нар. Д. дахрысціянскага паходжання. У Д., як ў міфалогіі, з’явы навакольнага свету адухоўленыя нар. фантазіяй, адлюстраваны ў фантастычных істот.

    Дэманалагічныя ўяўленні звязваліся з прыроднымі з’явамі (духі прыроды), гаспадаркай і хатнім побытам (хатнія духі), нягодамі, хваробамі, прычым пераважалі вобразы злой сілы. Нар. фантазія надзяляла іх чалавечымі рысамі; знешне падобнымі да чалавека (пераважна на старога дзядка з сівой барадой).

    Сярод духаў прыроды вылучаліся лясун – гаспадар лесу, вадзянік – дух вады, палявік, жыцень – духі палёў. Існавалі павер’і пра лазавіка, багніка, што нібыта жылі ў лазняку, багне.У канцы 19 ст. – пач. 20 ст. вобразы нар. Д. страцілі рэлігійнае значэнне і асталіся ў фальклоры як персанажы нар. Д. масцакай фантазіі (сустракаюцца пераважна ў былічках і чарадзейных казках).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13053




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz