ГНЯЗДО
Назва нейкай зоркі, найбольш верагодна, зоркавага згуртавання Пляядаў (параўн. руск. Гнездо, Птичье гнездо, Утиное гнездо, Утичье гнездо), паколькі шчыльная купка з шасці – сямі зорак на небе і сапраўды нагадвае адкладзеныя ў Г. яйкі.
Можна меркаваць, што Г. знаходзіцца на самай вяршаліне нейкага (Сусветнага?) дрэва. Спраўджваючы сітуацыю па зоркавай мапе, заўважаем, што ўвосень, у момант найбольшага ўзыходжання Пляядаў на небе, яны акурат знаходзяцца пад сузор’ем Персея, якое ў сваю чаргу вельмі нагадвае перакуленае дагары нагамі дрэва.
Апошняе добра вядомае шматлікім міфалогіям, у прыватнасці, ведыйскай, і сімвалізуе начны аспект касмічнага цэлага. Назва сустракалася на Браслаўшчыне.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/962
|