ДЗЕДАВІЦА

ЗЮЗЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЗЮЗЯ

    Персанаж беларускай міфалогіі, увасабленне холаду. З. ўяўлялі у выглядзе лысага барадатага дзеда, які ў расхрыстаным кажусе, босым хадзіў па снезе.

    Паводле павер’яў З. ўзнімаў завіруху, мяцеліцу, выклікаў сцюжу. Калі быў моцны мароз, лічылі, што З. біў доўбняй па дрэвах і бярвенні, якія быццам бы па гэтай прычыне трашчалі.

    Прымхлівыя людзі верылі, што калі пералічыць імёны ўсіх лысых дзядоў у вёсцы, мароз памякчэе. У размовах з дзецьмі дарослыя часам называюць холад “зюзя”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/14003

    ЗЮЗЯ

    Персанаж беларускай міфалогіі (вядомы месцамі і на Украінскім Палессі), увасабленне зімовай сцюжы, а таксама каляндарнага перыяду ад Калядаў да веснавога раўнадзення. Паводле фальклорных звестак XIXст., З. уяўлялі сівым тоўстым дзедам, нізкага росту, з доўгай барадой, босым, у белым футры, без шапкі, з жалезнай булавой.

    Верылі, што большую частку зімы З. праводзіць у лесе, але часам наведвае і вёскі, прыносячы туды моцную сцюжу. Раззлаваўшыся, З. б’е булавой па пні, і тады пачынаюцца траскучыя маразы. На Каляды яму пакідалі частку куцці (“Зюзя на дварэ – куцця на стале”), каб не быў такім лютым, а яшчэ часцей гаспадар кідаў за акно першую лыжку кашы, прыгаворваючы: “Мароз, хадзі куццю есці!”

    Для разумення семантыкі вобраза З. істотнае павер’е, якое захавалася дзе-нідзе да нашага часу: што, каб спыніць вельмі моцныя маразы, трэба пералічыць дзесяць (дванаццаць) знаёмых лясных дзядоў, а каб выклікаць вецер, трэба падражніць лысага дзеда. На абразах звычайна малявалі лысым св. Міколу. У многіх краінах Еўропы св. Мікола (Санта-Клаўс) з’яўляецца адпаведнікам Дзеда мароза.

    Паколькі св. Мікола – гэта хрысціянскі заменнік Вялеса, то вынікае, што З. – адзін з эпітатаў Вялеса, яго сезоннае ўвасабленне. Да таго ж Вялес звязаны з левымі, ніжнімі полюсамі бінарных апазіцый – нізам, вільгаццю, холадам, марозам, зімой.

    А. Кіркор тлумачыў паходжанне Калядаў як адлюстраванне барацьбы З. супраць Перуна. З. (або падземны цар Карачун), згодна з гэтым аўтарам, перад зімовым сонцаваротам ганяецца за жонкай Перуна і імкнецца знішчыць дзіця – Божыча (Дажбога).

    Семантыка імя З. празрыстая. Яно звязана з такімі беларускімі словамі, як зюзець “мерзнуць”, азызнуць “азглець, змерзнуць на холадзе” і да г. п. Імаверна, этымалагічна імя гэтае стасуецца з бел. Жыж, Жыжа, Жыжаль і літ. Ziuze “агонь”, у аснове семантыкі якіх – сема “быць пякучым”, параўн. бел. жыжкі “пякучы” (пра агонь, крапіву і г. д.).

    Параўнанне “як зюзя”, верагодна, дастасоўвалася да горкіх п’яніц з-за падабенства іх чырвоных насоў да чырвона носа З.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1992

    ЗЮЗЯ

    Зімою на зямлі Беларусі пануе Зюзя — Бог зімы. Гэта стары з белымі як снег валасамі на галаве і такой жа белай даўжэзнай барадой. Ён нізенькага росту, тоўсты. Апрануты ў белую цёплую вопратку, але увесь час ходзіць босы і з непакрытай галавой. Зюзя заўсёды носіць з сабой железную булаву.

    Большую частку зімы Зюзя праводзіць у лесе. Часам ён заходзіць да людзей у вёскі. Прычыны для гэтага розныя: папярэдзіць сялян, што будзе жорсткая, суровая зіма на будучы год; дапамагчы нечым беднай сялянскай сям'і, а то проста дзеля таго, каб паесці куцці.

    Беларусы гавораць пра Зюзю з асаблівай павагай: Зюзя на дварэ — куцця на стале. Каб задобрыць Зюзю, беларусы напярэдадні Новага года, гатуючы, як звычайна, куццю, адкладваюць частку яе ў асобную талерку ці міску і пакідаюць на ноч на асобным стале, каб ён пачаставаўся.

    Раззлаваўшыся на людзей, Зюзя звычайна стукае сваёю булавой у які-небудзь пень. Ад гэтага магутнага удару трасецца зямля, а часам і дамы трэскаюцца. Калі некаму з людзей здаралася быць у лесе ў гэты час і запытаць: «Хто гэта там стукае?», то ён чуў у адказ: «Сам Зюзя стукае, людзей ушчувае».

    Калі ідзе снег — гэта значыць, Бог загадаў свайму памагатаму Марозу паслаць пярыну на полі, каб жыта не памерзла. Сцеле Мароз і дарожку, каб людзям добра было вазіць сена з балота.

    Калі б Бог не даваў снегу, то на Зямлі вымерзлі б усе расліны ды і сама Зямля так прамерзла, што не растала б і за лета.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/20.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz