ЗІЛОТ
23 травеня - Зілот. У некаторых раёнах сеялі пшаніцу, стараліся пасеяць каноплі. «Сей пшаніцу на Зілота, і яна будзе як злата» (Цэбрыкаў, 1862; Раманаў, 1912; Дабравольскі, 1914). У рускіх слова «Зілот» таксама звязана з «золатам».
Лічыцца, што ў гэты дзень неабходна шукаць скарбы, лекавыя зёлкі. У Польшчы таксама гавораць: «Zbieraj ziolka na przypadki, kiedu przyjdie niemoc zdradki» – Збірай зёлкі на выпадак, калі прыйдзе немач (Ярмолаў, 1901. С. 268).
Хаця ў гісторыі хрысціянства асацыяцый з золатам не наглядаецца. Сімон быў сынам святога Іосіфа і адным з 12 апосталаў.
Ён атрыма клічку Зілот (што зн. Змагар), за вялікую прыхільнасць да вучэння Ісуса, якое прапаведваў у многіх краінах, за што ў Абхазіі і прыняў пакутніцкую смерць і пахаваны недалёка ад Сухумі.
Алесь Лозка
|