ДЗЕДАВІЦА

МЯДОВА-МАКАВАЕ СВЯТА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 49
    Гасцей: 49
    Карыстальнікаў: 0

    МЯДОВА-МАКАВАЕ СВЯТА

    14.08.2008

    Першы Спас (Спас на вадзе, Спас-макавей, Макаўе, мядовы пас, Спасаўкі, Спажынкі). З гэтага дня (14 жніўня) у праваслаўных пачынаецца двухтыднёвы Успенскі пост. Здавалася б, у гэты час у сялян пачынаўся самы адказны перыяд сельскагаспадарчых работ на полі — збіранне ўраджаю, і перш за ўсё жніво.

    Для чалавека неабходным быў значны запас сіл, каб з раніцы да вечара пад спякотным сонцам жаць сноп за снапом. Чалавеку неабходна тлустая бялковая ежа, каб своечасова аднаўляць страчаную энергію. З пункту гледжання фармальнай логікі пост уяўляецца ў гэты час не зусім да пары.

    Аднак усім кіруе найвялікшы прыродна-касмічны закон — у гэты час заканчвалася выспяванне мясцовай садавіны і агародніны, якую можна уключаць у свой рацыён. Аднак другі закон — прыроды і фізічнага свету чалавека — падказваў: перабудова арганізма на ўспрыняцце новага тыпу ежы павінен адбывацца шляхам “знішчэння памяці” аб мінулым — праз пост.

    Таму і казалі: “Пятроўка — галадоўка, а Спасаўка — лакамка”. Асабліва радаваліся вялікай колькасці мёду, якім частавалі ў гэты час без меры.

    * У час Успенскага посту (14—28 жніўня) Праваслаўная царква адзначае тры святы, прысвечаныя Усяміласціваму Спасу — Ісусу Хрысту і Прасвятой Багародзіцы. У народнай культуры кожны з гэтых дзён атрымаў пераасэнсаванне і сваю назву: 14 жніўня — макавы ці мядовы Спас, 19 жніўня — яблычны Спас, 29 жніўня — хлебны Спас, арэхавы Спас, Спас на палатне.

    * Першы дзень Успенскага посту ў народзе атрымаў адразу некалькі назваў. У сувязі з тым, што ў гэты дзень у праваслаўных храмах асвячаецца вада, гэты дзень называлі Спасам на вадзе, або мокрым Спасам.

    * 14 жніўня вернікі наладжвалі хрэсны ход да крыніцы, ракі ці возера. Лічылася, што асвечаная вада будзе ахоўваць ад розных немачаў — і людзей, і жывёл: купаліся самі, у апошні раз купалі коней, пастухі заганялі ўвесь статак “у святую ваду”. Там, дзе побач была рака, жывёлу проста пераводзілі з берага на бераг.

    * Рытуальныя дзеянні выконвалі і каля калодзежа: каб у калодзежы была заўсёды чыстая вада, на першы Спас яго абавязкова асвячалі і лілі ў яго асвечаную ў храме ваду.

    * Мядовы Спас — свята пчаляроў. З вуснаў у вусны перадавалася “залатое правіла”: калі пчаляр у гэты дзень не асвеціць крыху мёду ў царкве, то суседскія пчолы “выцягнуць” у яго ўвесь мёд. Толькі пасля асвячэння мёду на Спас дазваляецца есці мёд новага збору. Лічылася, той, хто нарадзіўся ў гэты дзень, будзе добрым пчаляром.

    * Пачатак Успенскага посту ў вёсках таксама называлі Гаспажынкамі, ці Спажынкамі. У дзень Першага Спаса вернікі неслі ў царкву асвячаць вянкі, сплеценыя з калосся, і мёд у сотах, пяклі караваі з пшанічнай мукі.

    * Спас-макавей — свята маку. У народзе лічылі, што ў гэты дзень неабходна з’есці шмат маку, таму пяклі караваі, бліны, рабілі варэнікі і іншыя стравы, у якіх абавязкова выкарыстоўвалі мак: “На Макавея трэба маку ўволю наесціся”.

    * Мак асвячалі ў царкве і абсыпалі ім усё навокал: хату, падворак, жывёлу і г.д. Верылі: як нельга сабраць і пералічыць усе зярняткі маку, так і не магчыма разбурыць ахоўную сілу, якой валодае асвечаны мак.

    * Мак выкарыстоўвалі не толькі як моцны абярэг ад нячыстай сілы і дурнога, завідушчага вока. Пры дапамозе маку варажылі. Увечары дзяўчына сыпала пад падушку крыху маку і прыгаворвала: “Макавею, Макавею, я на цябе мак сею. Скажы мне, Макавею, дзе мая пара, каб я з ім у гэтую ноч мак брала”.

    * На Першы Спас абавязкова талакой дапамагалі ўдовам і сіротам сабраць ураджай або вывесці гной на поле. Са Спаса ўсяго хапае: і дажджу, і спакойнага надвор’я, і спёкі, і холаду. У што Макавеі (14 жніўня), у тое і разговіны (28 жніўня). Як дождж на Юр’я — будзе многа рыбы, а на Макава — будзе многа грыбоў.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=24469




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz