ДЗЕДАВІЦА

АБУТАК
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АБУТАК

    Элемэнт традыцыйнага строю, сэмантычна вылучаны ў багата якіх абрадах (калядных, пахавальных і інш.). У глыбокай старажытнасьці абутак быў своеасаблівым «пасьведчаньнем» родавай прыналежнасьці. Кожны род меў сваю форму абутку, матэрыялам для якога служыла скура з задніх ног татэмнай жывёліны.

    У Сярэднявеччы скураны абутак упрыгожваўся вышыўкай ніткамі. Узоры мелі магічны характар. Вядомыя абрады, у якіх па памерлых ахвяравалі стары стаптаны абутак. Яшчэ нядаўна мейсцамі існаваў звычай: на Каляды дзяўчаты набіралі поўныя начоўкі свайго абутку і падкідвалі ўгару.

    Чый абутак хутчэй выпадзе з начовак, тая дзяўчына магла спадзявацца неўзабаве выйсьці замуж. На Беларусі існуе нямала паданьняў пра археалягічныя помнікі (гарадзішчы і курганы), якія нібыта былі насыпаны швэдамі (французамі, туркамі, татарамі), што нанасілі зямлю ботамі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/62




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz