ДЗЕДАВІЦА

ЛIХІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 7
    Гасцей: 7
    Карыстальнікаў: 0

    ЛIХІ

    (ад праслав. иьrtъ «пракляты») — у беларускай мiфалогii ліхі дух, якi шкодзiць толькі чалавеку i супрацьстаiць Богу. Вобраз Ч. меў дахрысцiянскае паходжанне, але быў iстотна дапоўнены хрысцiянскiмi ўяўленнямi аб д’ябле. Ч. мае антрапаморфнае аблiчча, пакрыты чорнай поўсцю, мае рогi, капыты i хвост, якiя iмкнецца схаваць пад вопраткай.

    Можа быць вызначаны паводле этнiчнай або сацыяльнай прыкметы: «чорны маскаль», «немец», «пан». Найменне Ч. часта ўжывалася ў дачыненні да прадстаўнiкоў «нячыстага» свету (вадзянiкоў, лесуноў i г. д.).

    Уласна Ч. вызначаецца ўсюдыiснасцю (можа прысутнiчаць нават у царкве) i здольнасцю да пераўтварэнняў (чорны баран, кот, сабака, чалавек ды iнш.), што спарадзiла пэўную табуiзацыю яго iмя: «лiхi», «нячысты», Дох ды iнш.

    У беларускiх легендах Ч. (або д’ябал) у пары з Богам фiгуруе як адзiн са стваральнiкаў свету (дастае зямлю з–пад вады, стварае нязручныя для чалавека ландшафты, рэптылiй, жаб i г.д.), але пазней з прычыны непаслушэнства (падману, супернiцтва) уступае з Богам у канфлiкт, якi выяўляецца ў паляваннi апошняга на Ч. перунамi.

    Суаднясенне з каранямi дуба як правобразам Сусветнага дрэва, сувязь з жывёламi (стварыў каня i ваўка, брат мядзведзю) у кантэксце супернiцтва з Богам–Грымотнiкам сведчыць пра частковую асiмiляцыю персанажам Ч. вобраза бога Вялеса — антаганiста Перуна (паводле прынятай сёння iнтэрпрэтацыi).

    Але асноўны занятак Ч. — рабіць усялякую шкоду людзям (п’янства, сваркі, бойкi) i ўводзіць iх у грэх (самазабойства, прага да грошай, хлусня i г. д.), за якi ён забiрае душы грэшнiкаў у пекла, гаспадаром якога з’яўляецца.

    Адсюль перасцярожлiвае стаўленне да Ч.: «I Бога любi, i Ч. Не гнявi». Улюбёныя месцы Ч. — ростанi дарог, лазнi, закiнутыя дамы ды iншыя кропкi, якiя ў мiфалагiчным кантэксце маркiруюць мяжу памiж светам культуры i прыроды, «гэтым» i «тым» светам, сакральным i прафанным, што тлумачыць зварот да Ч. падчас варожбаў, напрыклад на Каляды. Ч. мае шматлiкае сямейства (чорцiкi, чарцяняты) i перыядычна спраўляе вяселле — снежную вiхуру.

    Калi ўкiнуць ў яе нож, можна ўбачыць на iм кроў (гл. Чортава вяселле). Ч. можа ўступаць у сувязь з жанчынай, ад чаго нараджаюцца ведзьмы цi чараўнiкi. Iмя Ч. як найбольш пашыранага мiфалагiчнага персанажа найчасцей фiгуруе ў беларускiх праклёнах i выслоўях.

    Крыніца:http://rv-blr.com/dictonary/view/6433




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz