ВЕЧАРЫНКА, ВЕЧАРЫНА
Даўні звычай сялянскай моладзі збірацца вечарамі, асабліва ў нядзелю ці свята, на танцы і гульні. Наладжвалі пераважна зімой у прасторнайхаце або карчме. У грамадскім побыце дарэвалюцыйнай вёскі - найбольш даступная магчымасць сустрэч моладзі.
Бытавалі В. і ў гарадскім асяроддзі. У пач. 20 ст. ў гарадах і мястэчках В. выкарыстоўвалі аматарскія гурткі для папулярызацыі бел. літаратуры і мастацтва (т. зв. беларускія В.). В. (танцы, танцавальныя вечары) у наш час праводзяцца ў клубах, Дамах культуры. Гл. таксама Ігрышча.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/10633
|