ДЗЕДАВІЦА

ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА

    Купальскае павер’е. Адлюстравала веру старажытнага чалавека ў шчасце, яго імкненне пазнаць навакольны свет, таямніцы зямлі. Існуе ў форме легенды. Паводле яе, раз у год, на купалле, апоўначы ў лясным гушчары мігатлівым агеньчыкам зацвітае кветка папараці.

    Хто сарве яе – стане празарліўцам: будзе разумець гаворку дрэў, звяроэ, шэпат траў; шчасліўцу адкрыюцца схаваныя ў зямлі скарбы. Лічылася, што П.-к. ахоўваюць, акружаюць розныя пачвары, страшыдлы – увасвбленне змрочных сіл.

    Падсцерагчы П.-к. і сарваць яе можа толькі адважны і сумленны чалавек. Легенда пра П.-к. атрымала шырокае пераасэнсаванне ў літаратуры, мастацтве, музыцы. Да яе звярталіся М. Гогаль, Ю. Крашэўскі, В. Дунін – Марцінкевіч, сацыяльную інтерпрэтацыю павер’яў даваў Я. Купала.

    У сучаснай бел. літаратуры гэту легенду выкарысталі У. Караткевіч (п’еса “Калыска чатырох чараўніц”), І. Козел (аднайменная п’еса) і інш., у музыцы – А. Туранкоў (опера “Кветка шчасця” пав. муз. Драмы М. Чарота “На Купалле”).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18555

    ПАПАРАЦЬ – КВЕТКА

    Міфічная кветка, што існавала ў фантазіі беларусаў. Паводле народных уяўленняў, чалавек, які здабыў кветку папараці, набываў незвычайныя якасці, ён разумеў мову жывёл і раслін, яму адкрываліся месцы захаваных скарбаў і розныя іншыя таямніцы.

    Паданні пра П. 0 к. вельмі пашыраныя ў Беларусі і звязваюцца з купальскім абрадавым комплексам. Менавіта ў Купальскую ноч самотна, босым і распранутым, смелы чалавек мог выправіцца ў пушчу шукаць гэтую кветку.

    Знайшоўшы яе, трэба было пакласці на разрэзаную далоню (аб папаратнік вельмі лёгка парэзаць руку, нават не хочучы гэтага) і несці дамоў, ні разу не азірнуўшыся назад, хоць нячыстая сіла будзе страшыць, выць, скуголіць, клікаць.

    Вытрымаўшы такое выпрабаванне, чалавек будзе здольны чуць і бачыць тое, што іншым не даступна, ён забудзе веды. Падставай для міфа пра П. – к. паслужыла свячэнне спораў папараці, але не кожнай, а асаблівай, у якой споры не на ніжнім баку лісця, а на асаблівай мяцёлцы, якая нагадвае кветку.

    Такая папараць – каралеўскі папаратнік – захавалася яшчэ ў Белавежскай пушчы і занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3993

    ПАПАРАЦЬ – КВЕТКА

    Купальскае павер’е. Адлюстравала веру старажытнага чалавека ў шчасце, яго імкненне пазнаць навакольны свет, таямніцы зямлі. Існуе ў форме легенды. Паводле яе, раз у год, на купалле, апоўначы ў лясным гушчары мігатлівым агеньчыкам зацвітае кветка папараці.

    Хто сарве яе – стане празарліўцам: будзе разумець гаворку дрэў, звяроэ, шэпат траў; шчасліўцу адкрыюцца схаваныя ў зямлі скарбы. Лічылася, што П.-к. ахоўваюць, акружаюць розныя пачвары, страшыдлы – увасвбленне змрочных сіл.

    Падсцерагчы П.-к. і сарваць яе можа толькі адважны і сумленны чалавек. Легенда пра П.-к. атрымала шырокае пераасэнсаванне ў літаратуры, мастацтве, музыцы. Да яе звярталіся М. Гогаль, Ю. Крашэўскі, В. Дунін – Марцінкевіч, сацыяльную інтерпрэтацыю павер’яў даваў Я. Купала.

    У сучаснай бел. літаратуры гэту легенду выкарысталі У. Караткевіч (п’еса “Калыска чатырох чараўніц”), І. Козел (аднайменная п’еса) і інш., у музыцы – А. Туранкоў (опера “Кветка шчасця” пав. муз. Драмы М. Чарота “На Купалле”).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/18555

    ПАПАРАЦЬ КВЕТКА

    Папараць цвіце адзін раз на год толькі ў ноч на Купалу. Цвіце яна ў поўнач і ўсяго адно імгненне. Як Папараць пачынае зацвітаць, то ляціць зорка і вельмі ярка свеціць. Кветкі гараць, як іскры, чырвоным колерам. Трэба пільнаваць таго моманту, калі яна зацвіце, злавіць тую кветку, і тады будзеш разумець, што гаворыць жывёла.

    Папараць-кветка робіць яе ўладальніка нябачным. Кветка адмыкае і зноў замыкае замкі, такім чынам, уладальнік кветкі можа браць што хоча і адкуль хоча. Завалодаць кветкай Папараці вельмі цяжка, бо Нядобрыя Духі чыняць розныя перашкоды: адводзяць вочы, а найбольш палохаюць рознымі жахамі.

    А навакол і вужы, і гадзюкі, і чарапахі. За гэтую справу трэба брацца ўмеючы, і нават не кожнаму чараўніку яна пад сілу. Трэба пайсці ў лес, туды, дзе цвіце Папараць. Сесці на зямлю, каля сябе абвесці круг і чакаць, калі зацвіце Папараць. Не трэба баяцца нічога, якія б лякі ні былі. Прыйдзе жаба з возам саломы.

    Будзе тую салому паліць, ды на цябе кідаць. Не палохайся, бо салома таго круга не пераляціць, сядзі сабе спакойна і чакай, калі Папараць зацвіце. Але ж найчасцей тыя, хто пайшоў у лес па гэтую цудоўную кветку, паміраюць ад жаху. Асобным беларусам шчасціла выпадкова знайсці Папараць-кветку.

    Жыў бедны селянін, і быў у яго сын, які пасвіў у багатых кароў. Адзін раз перад Купалам пасвіў ён каровы ў лесе. Лёг хлапец адпачыць пад кустом і заснуў. Калі прачнуўся, то ўсе каровы разбрыліся па лесе. Спалохаўся хлопец. Пайшоў ён па лесе шукаць кароў. Наступіла ноч. Ходзіць ён па лесе і нічога не помніць, дзе ён, як і што.

    Але роўна ў дванаццаць гадзін ночы ён убачыў, што нешта ўдалечыні блішчыць. Ён пайшоў на гэты бляск і ўбачыў кветачкі, — гэта цвіла Папараць. Калі ён дакрануўся рукой да Папараці, то ўсе кветкі паападалі, а некалькі кветак аказалася ў лапцях. I ў гэты час ён стаў адчуваць сябе свабодна, яму стала ўсё зразумела, ногі перасталі балець.

    Праз некаторы час пастух знайшоў сваіх кароў і пагнаў іх дамоў. Прыйшоўшы дамоў, ён разуўся, і ўсе кветкі з лапцей павыкідаліся. Пасля гэтага ён зноў пра ўсё забыўся. Пайшоў адзін гаспадар на Купалу ў лес шукаць карову, а за ім пабеглі яго два сабакі. Ішоў гаспадар лесам, учапілася яму ў лапаць Папараць-кветка — і вось ужо чуе ён, як сабакі гавораць між сабою.

    Адзін кажа:

    — Ляці дахаты, там злодзей хоча ў хату залезці, а я астануся карову шукаць.

    Згаварыліся і разляцеліся ў розныя бакі. Чуе гаспадар, пра што птушкі і букашкі гавораць, знайшоў ён карову, а каля дому зноў тыя сабакі падбягаюць да яго і гавораць між сабою:

    — Ну, як, прагнаў таго злодзея?

    — Прагнаў.

    — А ці пакарміла цябе гаспадыня?

    — Дала таго бліна, што дзіця абцерла.

    Тут гаспадар стаў тупаць ды чысціць свае лапці, кветка вылецела з лапця, і гаворка сабачая перайшла ў брэх. Больш ён ад іх нічога не пачуў, толькі адно зразумеў: сабак трэба карміць, трэба аддзячыць ім.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/73.htm




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz