ДЗЕДАВІЦА

ГУКАННЕ ВЯСНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ГУКАННЕ ВЯСНЫ

    Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Яно традыцыйна суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму. Гуканне вясны пачыналася 14 сакавіка (1 па старому стылю) .

    У поўдзень моладзь збіралася гуртам і ішла за ваколіцу, на ўзвышша, спяваць. Высокае месца выбіралі таму, што яно першае вызвалялася з-пад снегу. Хлопцы збіралі з усяе вескі розную старызну і зносілі іх у адно месца і распалівалі вогнішча. Вясна бачылася нашым продкам часам новага ўваскрэсення, святам пачатку новага года, лета.

    Нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога. Таму і ачышчалі хлопцы зямлю, а дзяўчаты поўнілі яе песнямі-гаканнямі. Абстрактнае для старажытных людзей паняцце надыходу вясны ўвасаблялася ў зразумелыя чалавечыя вобразы — прыгожую, квітнеючую дзяўчыну, зэяўленне якой звязывалі з прылетам птушак з выраю і таму іх клікалі-гукалі:

    Жавароначкі, прыляціце - у-у-у-у!

    Вы нам лецейка прынясіце - у-у-у-у!

    А зімачку забярыце - у-у-у-у!

    Бо нам зімачка надаела - у-у-у-у!

    Усе хлебушкі пераела - у-у-у-у!

    Спевы вяснянак і гукальных карагодаў на ўзгорках суправаджаліся подкідваннем уверх печыва ў выглядзе жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было вызваць хутчэйшы надыход вясны

    Крыніца: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D1%83%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D0%B5_%D0%B2%D1%8F%D1%81%D0%BD%D1%8B

    ВЯСНУ ГУКАЛІ ДЗЕЦІ

    У святочных дзеяннях пачатку вясны важную ролю выконвалі дзеці. Абуджэнне прыроды на пачатку вясны — чытай: пачатку новага года, новага жыццёвага цыклу — успрымалася часам нараджэння.

    Таму вясковая аб-шчына або ўся грамада вылучала на пярэдні план абрадавай дзеі сваіх самых малодшых прадстаўнікоў, тым самым сінхранізуючы і гарманізуючы ўзаемаадносіны макракасмічнага характару, а з другога боку, наадварот, энергетычны патэнцыял абуджанай прыроды, святло і празрыстасць паветра, напоўненага спевамі жаўранка, імкнуліся перадаць дзецям, якія паціху ажывалі пасля доўгага знаходжання ў абмежаванай прасторы сялянскай хаты.

    Каб уключыць дзяцей ва ўрачыстую атмасферу свята — гукаць вясну, ім давалі адпаведныя рытуальныя атрыбуты з ярка выражанай працоўнай накіраванасцю.

    Дзяўчынкам раздавалі прадметы, якія будуць непасрэдна звязаны са сферай будучай жаночай дзейнасці, хлопчыкам — выявы прылад працы, адпаведных спрадвечнаму клопату дарослых мужчын.

    Давайце ўзгадаем, як гэты прынцып будзе вызначаць характар паводзін дарослых членаў грамадства ў кантэксце абрадаў сямейна-родавай накіраванасці.

    Напрыклад, для таго каб у маладых нарадзіўся хлопчык, то ў першую шлюбную ноч пад ложак клалі сапраўдныя прылады працы — малаток, сякеру, касу. Калі ж хацелі, каб нарадзілася дзяўчынка, то пад ложак клалі граблі, грэбень, нажніцы, нітку з іголкай.

    Тое самае кола рэчаў выкарыстоўвалася і ў час першага рытуальнага купання дзіцяці. Сакральны рытуал замыкання зімы і адмыкання вясны ўтрымліваў дзве часткі: закальцаваць зімовы спачын зямлі, запусціць механізм яе ажыўлення, у аснове якога таксама ляжаў спецыяльны абрад.

    Ажыццяўленне дзвюх дыяметральна супрацьлеглых ідэй вымагала абавязковага ўключэння ў змест абрадавых дзеянняў прадстаўнікоў розных узроставых груп: дзяцей — як сімвал адраджэння, і старых — бяздоннага багацця мудрасці.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=30794




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz