БЯЛУН
БЯЛУН – галоўны добры бог зямлі; у некаторых частках Беларусі Бялун з’яўляецца богам неба, параўноўваюць з Белабогам. Бялун адно з божышчаў беларускага дахрысцiянскага пантэону.
А. Кiркор лiчыў Б. (Белабога) гаоўным богам у беларускай мiфалогii, прабогам, бацькам Перуна. Паводле ўяўленняў беларусаў XIX ст., Б. зрэдку сыходзiць на зямлю ў выглядзе старога з доўгай белай барадою, у белым адзеннi i з кiем у руцэ.
Б. паказваўся толькi днём, пры сонечным святле, i мог вывесцi вандроўнiка з дрымучага лесу на дарогу. Таму iснавала прымаўка: «Без Белуна цёмна ў лесе». У час жнiва бог з’яўляўся на нiвах i нават дапамагаў жнеям.
Як падавальнiк багацця ён часам любiў i жартаваць. Зрэдку Б. паказваўся ў жыце з вялiкiм мяшком на носе. Убачыўшы добрага работнiка цi работнiцу, ён клiкаў чалавека да сябе рукой i прасiў выцерцi яму нос.
Як толькi той дакранаўся да носа, з мяшка раптам сыпалася золата, i Б. знiкаў. Пра раптоўна разбагацелага шчаслiўчыка казалi: «Мусiць, пасябрыўся з Белуном». У заходнеславянскай мiфалогii, згодна з паведамленнем Гельмольда (XII ст.), сярод двух галоўных багоў быў блiзкi да Б. па iмю Белбог, якi ўвасабляў удачу i шчасце. Яму супраць пастаўляўся Чарнабог.
Iмя беларускага Б. утрымлiвае суфiкс ун, характэрны для iмёнаў мiфалагiчных персанажаў у шэрагу iндаеўрапейскiх народаў (параўн.: славянскае Пярун,
Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories2/686.htm