ПАГАНСТВА
Пага́нства (з лацінскае paganus, што азначае "мясцовы жыхар, мужыцкі") — сыстэма рэлігійных культаў, якія адухаўляюць навакольныя рэчы і зьявы прыроды (дрэвы, жывёлаў, Сонца, навальніцу і т.п.). У больш агульным сэнсе — рэлігіі, якія не прызнаюць монатэізм. Тэрмін ёсьць хрысьціянскай адаптацыяй слова "язычнік" зь юдаізму, і таму носіць нэгатыўнае адценьне, ідэнтычнае бязбожніку, and атэісту, мушрыку і кафіру (كافر) ў ісламе.
З прычыны шматзначнасьці этнолягі стараюцца пазьбягаць тэрміну «паганства», карыстаючыся больш канкрэтнымі азначэньнямі, такімі як політэізм, шаманства, пантэізм альбо анімізм. Гэты погляд падвяргаецца крытыцы, якая даводзіць, што ўсе гэтыя тэрміны ёсьць толькі прыватнымі адрозьненьямі і не характарызуюць уласна рэлігію.
Напрыканцы XX стагодзьдзя паганства стала таксама самаазначэньнем прыхільнікаў нэапаганства[1]. Таму сучасныя тэолягі сталі вылучаць тры розныя групы вераваньняў:
• Гістарычны політэізм (напрыклад, кельцкі політэізм ці скандынаўскае паганства);
• Народныя/этнічныя/мясцовыя вераваньні (напрыклад, кітайскае народнае вераваньне ці афрыканская традыцыйная рэлігія); Нэапаганства (да іх ліку адносяцца , напрыклад, Вікка і нямецкае нэапаганства