ЖЫВА
ЖЫВА (Жывана, Сіва) - багіня сусветнага жыцця (вясны), урадлівасці і кахання; увасабляе жыццёвую сілу і супрацьстаіць міфалагічным увасабленням смерці. Жыва сваім прыходам ажыўляе, уваскрашае паміраючую на зіму прыроду, дае зямлі ўрадлівасць, гадуе нівы і сенажаці.
У правай руцэ яна трымае яблыка, у левай - вінаград. Напачатку траўня ёй прыносяць ахвяры. Зязюля прымалася за яе ўвасабленне. Прылятаючы з вырая, з той зааблочнай краіны, адкуль сыходзяць душы нованароджаных, куды выдаляюцца нябожчыкі і дзе знаходзяцца дзевы лёсу, зязюля ведае гадзіны нараджэння, шлюбу і смерці.
Так дагэтуль, учуўшы вясновай парой зязюлю, да яе звяртаюцца з пытаннем: колькі гадоў застаецца жыць на белым свеце. Адказы яе прызнаюцца за вяшчунства, пасыланае звыш.
Дзяўчаты ўшаноўваюць зязюлю: хрысцяць яе ў лесе, кумяцца паміж сабой і завіваюць вянкі на бярозе. "...Абрад гэты (вадахрышча зязюлі)... злучаны з абнаўленнем жыццёвых сіл прыроды: пасля зімовага канання - адраджэнне і імпрэза сонечнага цяпла.
Другі бок дзейства - паўплываць на творчыя сілы прыроды, выклікаць багаты ўраджай. Па ўяўленнях старажытных славян, у зязюлю ператварылася багіня жыцця Жыва" (А. Стрижен. «Народный календарь»). (Славянская міталегія)
Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=1
|