ДЗЕДАВІЦА

"І" (міфалогія)
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    З ГІСТОРЫІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ВЫШЫЎКІ

    В. ФАДЗЕЕВА

    19.04.2008

    Узнікненне шыцця адносіцца да эпохі першабытна-абшчыннага ладу і непасрэдна звязана з неабходнасцю вырабляць адзенне спачатку са скур, а з вынаходствам ткацтва - з тэкстылю. Удасканаленне прылад шыцця ад каменнага, касцянога шыла да жалезных і стальных іголак мела вынікам паступовае яго ўскладненне і эараджэнне на гэтай аснове вышыўкі. Упрыгожанне тонкіх, якасных баваўняных, ільняных, шарсцяных тканін дасягнула высокага майстэрства ў краінах Старажытнага Усходу. Між тым арнаментацыя зводзілася тут спачатку толькі да вышыўкі і набойкі. Тканы арнамент з'явіўся пазней. Высокімі тэхнічнымі якасцямі вызначалася вышыўка Візантыі, у развіцці якой відную ролю адыграла антычная традыцыя.

    Сусветную вядомасць набыло старажытнарускае сюжэтнае, так званае "лицевое" шыццё, цесна звязанае з іканапісам, фрэскамі. Яно з'явілася на Русі з прыняццем хрысціянства, калі новая рэлігія патрабавала адпаведных прадметаў ужытку. Вышыўка каляровым шоўкам, залотнымі, сярэбранымі ніткамі, каштоўнымі камянямі аздабляла рызы свяшчэннаслужыцеляў, упрыгожвала інтэр'еры храмаў, дзе прысутнічала на абразах, завесах, харугвах, покрывах.

    Старажытнарускае шыццё сфарміравалася пад уздзеяннем Візантыі, аднак развівалася яно на падрыхтаванай глебе. Традыцыі бытавой вышыўкі дахрысціянскай эпохі - вось тая народная аснова, якая ў многім абумовіла пышны росквіт "жывапісу іглою" ўжо ў пачатковы перыяд яго існавання. Між тым, як сведчаць летапісныя ўпамінанні, адзінкавыя помнікі, якія захаваліся да нашага часу, сюжэтнае шыццё не з'яўлялася прывілеяй толькі Кіева, а было пашырана і ў іншых гарадах Старажытнарускай дзяржавы. Рукаў жаночай кашулі XIX ст. Існаванне вышыўкі на адзенні народаў Усходняй Еўропы адзначана ўжо ў раннім жалезным веку. Так, для адзення скіфаў характэрна вышыванне краёў параднага мужчынскага і жаночага касцюма залатымі пласцінамі з разнастайнымі выявамі, а таксама ніткамі ўзораў у выглядзе завіткоў, крыжоў. зігзагаў, ромбаў. спіралей, магчыма, і арнаментаў звярынага стылю.

    Багатую інфармацыю для рэканструкцыі сістэмы дэкору жаночага адзення Сарматыі змяшчаюць пахавальныя комплексы I ст. да н. э. - III ст. н. э. Па даных С. А. Яцэнкі, падол, бакавыя разрэзы, рукавы, каўнер плечавой вопраткі нярэдка аздаблялі шмат'яруснай абшыўкай каляровым; бісерам, пацеркамі, металічнымі бляшкамі. Аб вышываным адзенні ўсходніх славян VI - IX стст. даюць уяўленні сярэбраныя літыя мужчынскія фігуркі з так званага Мартынаўскага скарбу (знойдзены ў 1909 г. у с. Мартынаўка Канеўскага р-на Кіеўскай вобл.). Рэльефныя скульптуры малых форм, якія прызначаліся для нашывання на тканіну ці скуру, апрануты у падпяразаную кашулю з доўгімі рукавамі і штаны. Важнай дэталлю касцюма з'яўляецца шырокая вышываная ўсаўка, што праходзіць пасярэдзіне грудзей ад каўняра да пояса. Вышыўка адзначана разцом і пазалочана, як і валасы, вусы, абшлагі рукавоў.

    Выяву мужчынскай схематызаванай фігуры ў кашулі з поясам і вышыванай грудзіная сустракаем на падвесцы з чалавечкам у крузе (з раскопак курганоў Чыгірынскага пав. Кіеускай губ.). Даследаванне вышыўкі старажытнарускага перыяду (IX - ХІІ стст.) абапіраецца на больш разнастайныя крыніцы. Сярод іх важнейшымі з'яўляюцца рэшткі адзення, знойдзеныя пры археалагічных раскопках паселішчаў і пахаванняў, а таксама іканаграфічны матэрыял: выявы на абразах, фрэсках, мініяцюрах, помніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Асаблівую цікавасць уяўляюць добра вядомыя ў археалагічнай літаратуры шырокія двухстворкавыя сярэбраныя бранзалеты, што былі састаўной часткай святочнага жаночага касцюма ў княжацка-баярскім асяроддзі. Касцюм прызначаўся для ўдзелу ў народных святах, у прыватнасці для рытуальных скокаў у час вясенне-летніх русалій, якія і знайшлі адлюстраванне ў арнаментыцы бранзалетаў.

    Гравіраваныя выявы асноўных персанажаў русальскіх ігрышчаў - танцораў, музыкантаў, скамарохаў - змешчаны на бранзалетах з Цвяры, Кіева, Старой Разані, с. Гарадзішча Дзеражнянскага раёна Хмяльніцкай вобласці (УССР). Нягледзячы на пэўную стылізацыю фігур, абумоўленую тэхнікай выканання ювелірнага помніка, на выявах выразна прасочваюцца этнаграфічныя рэаліі касцюмаў і, што асабліва важна для нас, наяўнасць на іх вышыўкі. Параўнальны аналіз выяў сведчыць, што вышыўка мела выгляд арнаментальных палос на наплечніках жаночых кашуль, праходзіла ўзорным шляхам ад каўняра да падола на доўгіх абрадавых кашулях, аблямоўвала падол. На мужчынскіх кашулях тыповае размяшчэнне вышываных палос на рукавах. уздоўж разрэзу на грудзіне, бакавых разрэзаў, канструктыўна злучальных швоў. Жаночы арнаментаваны абутак, пачатак XII ст.

    Бясспрэчнымі сведкамі распаўсюджанасці вышыўкі на тэрыторыі заходніх зямель Кіеўскай Русі служаць фрагменты археалагічных тканін з рэшткамі вышываных узораў. На жаль, ільняныя і шарсцяныя тканіны, найбольш характэрныя для Старажытнай Русі, належаць да арганічных матэрыялаў, якія хутка разбураюцца пад уздзеяннем глебавых кіслот. Тым не менш фрагменты льняных і асабліва шарсцяных тканін нярэдка сустракаюцца ў археалагічных раскопках. Прыцягваюць увагу ўзорыстыя тканіны крывічоў з раскопак Н. I. Булычова ў Смаленскай і Калужскай губернях. Адзін з фрагментаў упрыгожаны геаметрычнай вышыўкай ярка-аранжавай ніткай па сінявата-зялёнаму полю. Аб шарсцяной тканіне з узорам пачатку XIII ст.. знойдзенай у Мсціславе, упамінае Л. Н. Аляксееў. Лепш захаваліся фрагменты золаташыцця на шаўковых прывазных тканінах.

    Па апублікаваных даных рэшткі шаўковага вышыванага тэкстылю, парчы, залотных нітак былі зафіксаваны пры раскопках старажытных Турава, Бярэсця, Навагрудка. Да адной з самых цікавых вынаходак належыць фрагмент вышыванага каўняра ад верхняга адзення з кургана каля в. Лісна Верхнядзвінскага раёна. Контур вышыўкі выкананы шаўковымі, відавочна, чырвонымі ніткамі. арнамент - залотнымі ніткамі "ў пракол". Асноўны ўзор складаецца з птушак у крузе, што чаргуюцца з прамавугольнымі чатырохканцовымі крыжамі з сяродкрыжжам. Птушкі вышыты ў профіль, на адным з кавалкаў тканіны галава птушкі павернута назад. Рэчавыя знаходкі дазваляюць датаваць курганны магільнік каля воз. Лісна другой паловай XI - першай паловай XII ст. Трэба адзначыць, што ў старажытнарускім прыкладным мастацтве вобраз птушкі адносіцца да найбольш аблюбаваных.

    Зафіксавава значная колькасць разнастайных па іканаграфіі кампазіцый, кожная з якіх характарызуецца пэўнымі семантычнымі значэннямі. Птушка - традыцыйны сімвал святла, сонца, аднак асаблівасці яе відарысу іншы раз увасаблялі і няшчасце, бяду, смерць. Магчыма. што вышытая птушкамі кашуля з в. Лісна звязана менавіта з пахавальнай сімволікай. Выява дзвюх птушак наабапал дрэва, звернутых да яго галовамі знойдзена на фрагменце шаўковай вышыванай тканіны з пахавання ў Старой Разані. Шаўковыя тканіны, па выніках даследавання М. Ф. Фехнер, не з'яўляліся выключнай прыналежнасцю сацыяльных вярхоў Кіеўскай Русі, таму што пераважная колькасць фрагментаў шоўку знойдзена ў вясковых і радавых гарадскіх захаваннях. Усебаковае вывучэнне ўзораў тканін паказала, што яны з'яўляюцца вырабамі шаўкаткацкіх майстэрань Візантыі.

    Асноўную масу імпартнага шоўку складалі гладкія саржавага перапляцення, большай часткай чырвоныя тканіны разнастайных адценняў. Такія тканіны выкарыстоўваліся шырокімі слаямі насельніцтва Русі для аблямоўкі святочнага касцюма з ільняной шарсцяной саматканкі. З Візантыі вывозіліся і залотныя ніткі - тонкі сярэбраны пазалочаны дроцік, спрадзены на шаўковую нітку. Яны ўжываліся для вышывання, а таксама для вырабу тканай тасьмы, у большасці выпадкаў з зігзагападобным арнаментам ці з узорам у выглядзе пляцёнкі. Тканымі стужкамі іншы раз аблямоўвалі каўнер. Канец ручніка. Другая палова XIX ст. Палатно, баваўняныя чырвоныя ніткі, роспіс, лічаная гладзь.

    Акрамя тканін вышыўкай аздабляліся і скураныя вырабы. Шматлікія фрагменты ўзорыстай скуры, больш трывалага, чым тканіны матэрыялу, з'яўляюцца важнай крыніцай для вывучэння старажытнай бытавой вышыўкі. На тэрыторыі Беларусі арнаментаваная скура прадстаўлена вырабамі гарадскіх рамеснікаў - абуткам, кашалькамі, футлярамі, ножнамі. Асабліва багатая калекцыя арнаментаванага абутку XII -XIII стст. Невялікія Памеры чаравікаў сведчаць аб тым, што яны прызначаліся ў асноўным для жанчын і дзяцей. Асаблівасці такога абутку - мяккі свабодны крой, высокія борцікі; на назе ён утрымліваўся з дапамогай раменьчыка, які працягваўся скрозь вузкія прарэзы на ўзроўні шчыкалаткі. Такі абутак знойдзены пры раскопках Мінска, Полацка, Турава, Давыд-Гарадка, Пінска, Слуцка, Гродна, Слоніма. У Мсціславе выяўлены халявы мужчынскіх ботаў з вышываным узорам каля высокага абцаса.

    Дарагі рамесны абутак вырабляўся з лепшых гатункаў мяккай тонкай скуры, у пераважнай большасці каляровай, аб чым сведчаць летапісныя і выяўленчыя крыніцы а таксама асобныя экзэпмляры чаравікоў з рэшткамі чырвонай і чорнай фарбы. Асноўным матэрыялам для арнаментацыі скуры былі шарсцяныя каляровыя ніткі, часам выкарыстоўваліся шоўкавыя і залотныя, зрэдку - бронза. Такі абутак прызначаўся для сацыяльных вярхоў Старажытнарускай дзяржавы. Вышываныя кампазіцыі, то сціплыя - з аднаго-двух матываў, то больш багатыя - дэкаратыўныя звычайна аздаблялі самую бачную частку чаравікаў - насок, зрэдку пераходзячы на бакі. Найпрасцейшы варыянт дэкору - папярочныя рады буйных праколаў на галоўцы абутку. Часта сустракаюцца узоры з шыццём у выглядзе вузкага прамавугольніка, так званай "прошвы".

    Больш складаным тыпам з'яўляецца кампазіцыя з прошвы, на паверхні якой размешчаны ўпісаныя адзін у адзін ромбы, а па баках - трохвугольнікі. Нярэдка сустракаецца вышыўка ў выглядзе прошвы з завостраным канцом і спіралепадобнымі завіткамі па баках. Надзвычай папулярныя кампазіцыі са стылізаваных раслінных матываў, сярод якіх найбольш распаўсюджаны сэрцападобная пальмета. 3 вонкавага боку фігуру звычайна дапаўняюць сіметрычна размешчаныя спіралепадобныя завіткі, унутраная паверхня якіх запоўнена разнастайным малюнкам: крыжамі, канцэнтрычнымі кругамі, крынам, пляцёнкамі. Пляцёнка васьмёркай часам утварае самастойную кампазіцыю ў выглядзе вертыкальных палос, што прылягаюць адна да адной.

    Стылістычнае адзінства ўзораў па чаравіках забяспечвалася не толькі варыятыўнасцю пэўнага кола матываў, але і выкарыстаннем адных і тых жа прынцыпаў люстраной сіметрыі са строгай роўнасцю левага і правага бакоў своеасаблівай квітнеючай формай матываў, арнаментальным малюнкам расліннага дэкору. Адчуванне расліннасці выразна праяўлялася ў форме прошвы накшталт малюнка цюльпана, "працвіўшых" крыжоў, у гарманічным спалучэнні сэрцападобнай фігуры з крынам, у разнастайнасці і багацці спіралепадобных завіткоў. Фрагмент падола мужчынскай кашулі. XIX ст. Палатно, баваўняныя чырвоныя ніткі, нацяг, роспіс. Канец наміткі. XIX ст.

    Палатно, баваўняныя чырвоныя ніткі, нацяг. Стылізавана-раслінны арнамент, звязаны з візантыйска-блізкаўсходнімі традыцыямі, быў прыналежнасцю не толькі абутку, але практычна ўсіх рамесніцкіх вырабаў X - XIII стст. Ён часта сустракаецца ў ювелірным і тэкстыльным мастацтве, каменнай і драўлянай разьбе. Асобныя рысы гэтай арнаментыкі прасочваюцца на помніках выяўленчага прыкладнога мастацтва Беларусі аж да ХVІІ - XVIII стст. Вышыўка - распаўсюджаная тэхніка ўпрыгожання скураных футляраў для жалезных нажоў. У археалагічных помніках Беларускага Панямоння яны зафіксаваны як у жаночых. так і ў мужчынскіх пахаваннях.

    Скураныя ножны, аздобленыя вышыўкай бронзавым дроцікам, а таксама кавалкі скуры з узорнай вышыўкай - звычайны матэрыял каменных магіл. Археалагічныя раскопкі даюць шматлікія пацвярджэнні таму.што для расшывання адзення ў славян шырока выкарыстоўваліся шкляны бісер, бусіны. Найбольшую цікавасць уяўляюць шкляныя ўпрыгожанні з раскопак Е. Р. Раманава на тэрыторыі рассялення зарубінецкіх плямён. Цікава. што ў кургане каля в. Нісімкавічы Чачэрскага раёна на грудзях жаночага касцяка захаваліся іголка, абвітая ніткамі, і прыліпшыя да вастрыя іголкі некалькі бісерных пацерак. Падобны матэрыял знойдзены таксама ў кургане в. Карма-Пайкі Краснапольскага раёна: каля галавы і на грудзях касцяка шмат сердалікавых, бурштынавых і дробных пацерак з глушонага шкла, а таксама іголка з 4 сердалікавымі і 2 дробнымі пацеркамі.

    Бясспрэчна, што шклянымі пацеркамі ўпрыгожвалі галаўныя ўборы розных тыпаў. Уяўленне аб адным з іх дае знаходка кургана каля в. Старая Рудня Жлобінскага раёна. Рэшткі галаўнога ўбору мелі выгляд драцянога абруча, спіральна абвітага больш тонкім дротам з нанізанымі на яго дробнымі пацеркамі. Шаснаццаць шкляна-залочаных пацерак ляжалі на поўнач ад галавы і, магчыма, былі калісьці нашытыя на тканіну, якая пакрывала галаву. Фрагмент фартуха. Другая палова XIX ст. Палатно, баваўняныя ніткі, лічаная гладзь, крыж, пляцёнка, абкіданне. Устойлівая традыцыя аздаблення адзення бісерам прасочваецца і ў IX - XV стст. Знойдзеныя ў раскопках курганоў X ст. паблізу в. Захарнічы Полацкага раёна ніжэй ног касцяка 45 зялёных і фіялетавых пацерак сведчаць аб упрыгожанні імі падола адзення. Да цікавых знаходак адносіцца галаўны ўбор з раскопак каля в. Юдзічы Рагачоўскага раёна.

    Лубяны ўбор у асобных месцах накрыты фрагментамі тонкай канаплянай тканіны палатнянага перапляцення і ўпрыгожаны на лбе паласой з дробных шкляных пацерак жоўтага колеру і прасвідраванымі вішнёвымі костачкамі. Па даследаваннях М. А. Сабуравай галаўныя ўборы, вышытыя пацеркамі, былі найбольш распаўсюджаны ў радзімічаў і драўлян. У крывічоў вядомы галаўныя ўборы. расшытыя пацеркамі і бляшкамі. Для расшывання адзення ўжываліся бронзавыя. сярэбраныя, нярэдка залочаныя бляшкі. Чатырохвугольныя металічныя бляшкі з рэльефным рысункам, іншы раз аблямаваныя дробнымі шклянымі пацеркамі,- частыя знаходкі ў каменных магілах Беларускага Панямоння. Звычайна іх знаходзяць на рэштках галаўных убораў.

    У адных выпадках гэта дзявочыя венчыкі-дыядэмы са звенняў бляшак, нанізаных на.ніці ці шнуры. у другіх - галаўны ўбор хутчэй за ўсё замужняй жанчыны, які ўпрыгожваўся штампаванымі бляшкамі. нашытымі на тканую ці скураную аснову. В. П. Левашова выказвае меркаванне, што расшытыя дробнымі бляшкамі галаўныя ўборы замужніх жанчын тыпу чапца ці "сарокі" з'яўляліся ў Старажытнай Русі найбольш багатымі і прыгожымі. Звычайныя ж галаўныя ўборы дадзенага тыпу аздабляліся вышыўкай ніткамі. Прыведзены вышэй матэрыял дазваляе з упэўненасцю гаварыць аб шырокім бытаванні вышыўкі па тэрыторыі заходніх зямель Русі.

    Устойлівае месца яе ў сістэме народнай арнаментальнай творчасці пацвярджаецца разнастайнасцю матэрыялу, вялікім дыяпазонам прадметаў, якія дэкарыраваліся, складанасцю матываў. Параўнальнае супастаўленне даных аб вышыўцы розных зямель Кіеўскай Русі сведчыць, што яна уяўляе сабой адзінае цэлае, захоўваючы пры гэтым пэўныя рэгіянальныя адрозненні. Адна з характэрных агульных рыс старажытнарускай вышыўкі - выкарыстанне льняных і шарсцяных нітак. Адзначым для параўнання, што ў многіх балцкіх і угра-фінскіх народаў асноўным матэрыялам для ўпрыгожання адзення служыла бронза ў выглядзе дробных спіральных пранізак, колцаў і разнастайных па форме падвесак, якія утваралі як простыя, так і больш складаныя геаметрычныя кампазіцыі. Упрыгожаныя бронзай тканіны сустракаюцца ў латышскіх плямён ужо ў VII - VIII стст. і захоўваюцца ў латгалаў да XIII ст.

    Пад уздзеяннем культуры латгалаў падобныя ўпрыгожанні з'яўляюцца ў прыбалтыйскіх фінаў - эстаў, ліваў. Арнаментацыя тканін ніткамі з арганічных матэрыялаў адзначаецца ў прыбалтаў параўнальна позна. У эстонскім народным касцюме напрыклад, вышыўка каляровымі шарсцянымі ніткамі вядома толькі з XVI - XVII стст. Рукаў жаночай кашулі. 1920-я гг. Палатно, баваўняныя чырвоныя, чорныя, белыя ніткі, крыж, злучальныя іголкавыя карункі. Генетычная агульнасць народнай вышыўкі розных рэгіёнаў Старажытнай Русі прасочваецца таксама ў аднатыпнасці арнаментаваных прадметаў, сярод якіх добра вядомы жаночыя і мужчынскія кашулі. ручніковыя галаўныя ўборы (павой, абрус). Бытаванне апошніх пацвярджаюць летапісныя даныя (аб павоі мінскай князёўны ўпамінае Іпацьеўскі летапіс), помнікі Старажытнарускай пластыкі, цесна звязанай з народным мастацтвам і побытам.

    На датаваных абразках выразна бачны дэталі адзення і арнаментаваныя ўздоўж твару і па краях галаўныя ўборы, падобныя да традыцыйных ручніковых убораў беларусаў, рускіх, украінцаў. Расшываўся яшчэ адзін прадмет - ручнік, рэдкія экзэмпляры якога выяўлены пакуль што толькі на тэрыторыі Украіны. Можна гаварыць аб пэўным арнаментальным адзінстве вышыўкі у перыяд Кіеўскай Русі. У народным асяроддзі панаваў прамалінейна геаметрычны стыль, які ў найбольшай чысціні захаваўся сярод насельніцтва беларуска-ўкраінскага Палесся,. Прыкарпацця, на Рускай Поўначы. Абстрактныя геаметрычныя ўзоры сімвалізавалі ў мінулым найбольш глыбінныя ўяўленні старажытнага чалавека. У такім ідэаграфічным пісьме асноўная ўвага надавалася знакам сонца, вады, зямлі, урадлівасці. У вышыўцы прысутнічаў значны пласт выяўленчых па характары кампазіцый, сімволіка якіх адлюстроўвала язычніцкую міфалогію.

    Да такіх кампазіцый адносіцца дрэва жыцця, надзвычай папулярнае ў прыкладным мастацтве і фальклоры многіх народаў свету. Пераважна апатрапейная семантыка характэрна для разнастайных па іканаграфіі выяў птушак. Добразычлівая сімволіка прыпісвалася распаўсюджанаму ў залотным шыцці матыву хвалепадобнай галінкі з адыходзячымі ўверх і ўніз сіметрычнымі завіткамі. які ідэйна быў звязаны, магчыма.са старажытнымі сімваламі вады і напоенай ёю расліннасцю. Фрагментарнасць даных не дазваляе, на жаль, пералічыць усе сюжэты арнаментальных кампазіцый старажытна-беларускай вышыўкі. Аднак аб іх рэальным багацці красамоўна сведчыць прыкладное мастацтва Кіеўскай Русі характэрнай рысай якога было цеснае перапляценне ювелірных, кніжных, фрэскавых, драўляных. каменных узораў. Пэўныя звесткі аб беларускай народнай вышыўцы перыяду развітога феадалізму можна знайсці ў пісьмовых крыніцах.

    Часта сустракаюцца ўпамінанні аб расшытых прадметах, якія бытавалі ў тагачасным грамадстве. Адметнай асаблівасцю арнаментаваных вырабаў, якія ўжываліся вышэйшымі саслоўямі, гараджанамі, а таксама сялянамі, з'яўляецца якасць матэрыялу. Так у дакументах XVI - XVII стст. пералічваюцца розныя віды палотнаў дамовае работы: кужэльнае, зрэбнае, пачоснае і дарагія іншаземныя: коленскае, флямскае, алендэрскае. Для расшывання выкарыстоўваліся таксама пража ўласнага вырабу з раслінных і жывёльных валокнаў і прывазныя шаўковыя і залотныя ніткі. Напрыклад: "...размантым сукном гафтованый", "фустка шита нитьми", "шолку черного поллитры". "серебра ... до шитья".

    Матэрыял для золата- і шоўка- шыцця на тэрыторыю Беларусі паступаў у гэты перыяд з Захаду цераз Польшчу. У кнізе запісаў Брэсцкай таможні за 1583 г. зафіксавана: "Иван Филиппович.мещанин менский, мел з Люблина через берестянина Савку Пашковича до Менска: ...золота витеного фунт 1". Залотныя ніткі і шоўк з'яўляліся транзітным таварам, які перапраўляўся затым беларускімі купцамі цераз Магілёў і Мінск у Расію.. Так. у расходнай кнізе купецкай палаты Сібірскага прыказа адзначаны абмен пэўнай колькасці пушніны на "...118 золотніков золота волоченого... 116 золотніков серебра волоченого..., взятых у купца болоруса-могилёвца на Свенской ярмарке и в Нежине".

    Дакументы паказваюць, што пералік прадметаў, якія у гэты перыяд упрыгожвалі вышыўкай. быў даволі шырокі. Сярод іх. як і ў папярэдні час, значнае месца адводзілася сарочцы, кашулі. Шматлікія ўпамінанні аб мужчынскіх і жаночых кашулях "коленского" и "ткацкого" палатна "гафтованых", "белыо и едвабом робеных", "чорным едвабом вышиваных", "шолком чорным шитых", "золотом", "белемН вышиваных". Характэрным прыкладам падобнага роду фіксацый з'яўляецца наступная: "...кошуля жонецкая проста одна, ... кошулька ткацка одна, вышивана белем, а другая коленска, вышивана едвабем чорным". Не менш красамоўныя апісанні такога прадмета, як хустка. Напрыклад: "кужольных хусток шитых пять по локтю". "хусток сорок золотом, едвабем и белию вышиваных", "хусток едвабем розным вышиваных шесть". Канец ручніка. XIX ст. Палатно, баваўняныя чырвоныя ніткі, крыж.

    Вышыўка ўпрыгожвала ручніковыя галаўныя ўборы, чапцы, на што ўказваюць наступныя ўпамінанні: "намет полотна коленского, вышиваный з лиштвами шолку чирвоного", "намет дырковатый, вышиваный, з лиштвами дырковатыми", "чепец шитый, чепец простый", "чепцов шитых два, чепцов тканых три". Сустракаецца інфармацыя і аб іншых прадметах адзення, на якіх прысутнічала вышыўка: "хвартух шитой", "фартухов три едвабьем шитых", "вышиваные чулки". Звяртаюць ня сябе ўвагу шматлікія ўпамінанні аб вышываных шляках-ліштвах. якія ўжываліся для ўпрыгожання розных прадметаў: "лиштвы до широких рукавов, гафтованые золотом", "лиштвы едвабем и белею вышиваные до постели", "лиштва початая шить одна". Дарэчы, вышываныя ліштвы да пасцелі, аб якіх упамінаюць дакументы, наглядна ілюструе беларускі абраз XVII ст.

    Гэта 6ыў перыяд далейшага развіцця рэалістычных тэндэнцый, калі мастакі інтэнсіўна ўводзілі ў абраз архітэктурны і ландшафтны пейзаж, канкрэтызавалі свае персанажы, часам апраналі іх у традыцыйнае адзенне, з задавальненнем паказвалі этнаграфічна дакладныя 6ытавыя прадметы. Так, на абразе "Нараджэнне маці боскай, напісаным у 1649 г. таленавітым майстрам Пятром Яўсеевічам з Галынца, навалачкі для падушак упрыгожаны прошвай з чырвона-белым геаметрычным арнаментам, блізкім да традыцыйнай вышыўкі. Падобныя "ліштвы белью вышываныя" бачым на абразе "Нараджэнне маці боскай" (каля 1700 г.), які таксама паходзіць з Магілёўшчыны.

    Аналіз дакументаў паказвае, што загатоўваліся не толькі спецыяльныя вышываныя шлякі, "пошвы", але і асобныя часткі адзення, аб чым сведчаць наступныя выразы:: "узоры кошульны". "в узол ввезаны розмантых взорков", "колнер ... шитый", "колнеров коленских едвбаем вышиваных", "пястки коленские вышиваные белем", "запястки чорным едвбаем вышиваные". Вышыўкай арнаментавалася не толькі адзенне, але і прадметы ўбрання - ручнікі, абрусы і ішн. Нанрыклад: "скатерть велікая осьмі локотьЬ удолжькі", "скатерти две, одна вышиваная, а другая простая", "в кубле скатертей добрых три ..., з узорами две", "ручников двенадцать локоть вышіваных". "полотенце шітое літовское", "тувальна (ручнік) ткацкая в три ренды шітая". Прыведзены матэрыял наглядна ілюструе распаўсюджанасць вышынаных прадметаў у побыце розных саслоўяў, у тым ліку сялянства, паказвае пераважнае значэнне вышыўкі Сярод ішных спосабаў упрыгожання тканін, а галоўнае, сведчыць аб пераемнасці традыцый папярздняга часу. I ў далейшы перыяд, аж да сярэдзіны XIX ст., беларуская народная вышыўка развівалася, захоўваючы вернасць як Старажытнаславянскім арнаментальным традыцыям, так і эстэтычным ідзалам, якія сфарміраваліся ў сістэме беларускага этнасу.

    Глыбокая традыцыйнасць вышыўкі канца XIX - пачаткум XX ст. у значнай стунені была абумоўлена эканамічнай сферай яе бытавання. Дадзены від народнага мастацтва трывала існаваў як хатні занятак, як вытворчасць для забеспячэння ў неабходных прадметах вузкага кола сям'і. Фрагмент каўняра жаночага аддзення XI - XII стст. Шоўк залотныя ніткі, вышыўка. Канец ручніка "падабразніка". XIX ст. Майстэрства вышывання толькі ў некаторых выпадках з'яўлялася сродкам дадатковага заробку. У час экспедыцыйных даследаванняў даво дзілася чуць, што вопытныя вышывальшчыцы іншы раз выконвалі рукадзельныя работы на заказе адна вяскоўцаў і жыхароў суседніх вёсак. У мінулым стагоддзі вышыванне было адныы са звычайных заняткаў беларускай жанчыны, якое па распаўсюджанасці амаль ва ўсіх рзгіёнах не саступала месца ўзорыстаму тканню.

    Пераемнасць традыцый ад аднаго пакалення да другога ішла па жаночай лініі. Ад маці дачцэ перадаваліся не толькі наныкі арнаментальнага ммайстэрства, але і самі вышываныя прадметы, асабліва ручнікі. У той жа час у абрадавых умовах вышыванымі прадметамі карысталіся па неабходнасці ўсе члены калектыву, незалежна ад полу і ўзросту. Выканаўцамі вышыўкі былі ў асноўным незамужнія дзяўчаты, якія павінны былі загадзя прыгатаваць сабе пасаг. Замужняя жанчына. Калі і займалася вышываннемм, то значна менш, звычайна каб дапамагчы ў рабоце дачцэ або сваячцы. У беларускім фальклоры вобраз дзяўчыны, якая рыхтуе да вяселля вышываныя дары,- адзін з самых папулярных, Наогул уменне вышываць расцэньвалася ў народным усведамленні як працоўны навык, неабходны кожнай вясковай жанчыне. Таму і раіла палеская песня, каб хлапец не браў шлюб з дзяўчынай, якая "не ўмее жаты, ні вышываты,.толькі косы чэсаты".

    Вышыванне,. такім чынам,- гэта занятак для забеспячэння матэрыяльнай асновы будучай сям'і; выразна прасочваецца ў ім і прэстыжная функцыя. Па даных Г. П. Касменка, вышыванее як від жаночага рукадзелля абмежаваны пэўнымі ўзроставымі рамкамі, было знязана ў мінулым з некаторымі сацыяльныміі інстытутамі дакласавага грамадства, менавіта з абрадам пассвячэння (узрастовымі ініцыяцыямі) у паўнапраўныя члены роду. Частка ўзроставых ініцыяцый. магчыма, кантамінавалася з вясельным абрадам. Ці не водгалас гэтых звычаяў мы назіраем у рытуалах экспанавання арнаментаваных вырабаў, у агляданні іх удзельнікамі вяселля.

    Па колькасціі выстнўленых прадметаў меркавалі аб памерах пасагу, аб матэрыяльным узроўні сям'і нявесты. Гэта быў адначасова і паказчык авалодння ёю неабходнымі працоўнымі навыкамі, бясспрэчны доказ працавітасці, мастацкіх здольнасцей. Нельга забываць, што пэўная ўвага надавалася і засваенню дзяўчынай арнаментальнай культуры, характэрнай для дадзенага традыцыйнага грамадства. Агляд на вяселлі ўзорыстых тканін гзта, магчыма, і праверка на веданне тых глыбінных, жыццёва важных паняццяў родавага калектыву, якія паступова, па працягу многіх стагоддзяў канцэнтраваліся ў схематычных вобразах арнаменту. I дадзенае кола паняццяў павінна засвоіць. і перадаць сваім нашчадкам менавіта жанчына.

    Мы не ведаем дакладна ўсёй глыбіні і разнастайнасці семантыкі старажытных узораў, але можна меркаваць, што яны раэглядаліся як неабходны сродак забеспячэння далейшага эвалюцыйнага раэвіцця традыцыйнага грамадства, як своеасаблівыя ніці памяці, што трывала эвяэвалі мінулыя пакаленні з сучасным. Нездарма ў паданнях многіх народаў, у тым ліку славянскіх, сустракаюцца шматлікія ўпамінанні аб героях, якія прынеслі свайму племені свяшчэнныя ўзоры.

    Да ліку такіх магічных падарункаў, валодаючых магчымасцю ўплыву на чалавека і акаляючы свет, міфалогія далучае таксама музычныя інструменты, у прыватнасці дудку, абрада выя скокі, песні, якія патрабавалі ад удзельнікаў драматызаванага дзеяння асобых касцюмаў і строга адпаведнай арнаментыкі. Узоры арнаменту, дэкаратыўна-каларыстычныя вырашэнні кампазіцый. навыкі тэхнічных прыёмаў, нарэшце, ідэі, эстэтычныя ўяўленні перадаваліся, як мы бачым, у межах канкрэтнага калектыву.

    Падобны механізм перадачы традыцый дазваляе з поўным правам аднесці вышыўку да фальклорнай культуры з усімі ўласцівымі для яе рысамі: сінкрэтызмам матэрыяльнага і духоўнага, калектыўнасцю, цеснымі сувязямі з прыродай, гуманізмам, усебаковай пранізанасцю прыгажосцю. У такім разуменні вышыўка - вяўленчы фальклор - паўстае перад намі як своеасаблівая скарбніца глыбокіх старажытных і пакуль што недастаткова вывучаных традыцый беларускага этнасу.

    КРЫНІЦА: В.Я. ФАДЗЕЕВА - БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ВЫШЫЎКА.-МН.: НАВУКА І ТЭХНІКА, 1991.- 199С.: ІЛ

    Крыніца: http://www.jivebelarus.net/our-heritage/history-of-belarusian-embroidery.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz