ДЗЕДАВІЦА

МУРАШЫ, МУРАШКІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 28
    Гасцей: 28
    Карыстальнікаў: 0

    МУРАШЫ, МУРАШКІ

    У народнай свядомасці сімвалізавала “плоднасць”, “множнасць” і працавітасць. Аб’ектам міфалагізацыі стаў калектыўны, “грамадскі” лад жыццядзейнасці М. і функцыя знішчэння разнастайных шкоднікаў. М. маглі завесціся толькі ў чыстым ва ўсіх адносінах доме. Значную ролю М. адыгрывалі ў разнастайных практыках, заснаваных на прынцыпах прадукавальнай магіі.

    Так, падчас вызначэння месца пад новую хату гаспадары пакідалі на ноч перакулены гаршчок з мёдам. У тым выпадку, калі на раніцу ў пасудзіне былі М. – месца лічылася ўдалым (Віцебшчына). Для пабудовы хлява найлепей было выкарыстаць дрэва, ля якога знаходзіўся мурашнік, бо “гаўяда будзе добрэ пладзіцца” (случчына).

    Каліж у новым хляве М. з’яўляліся раней, чым туды прывялі жывёлу, гэта азначала, што апошняя будзе пладзіцца да колькасці М. Гэтаксама шчаслівай лічылася і вуда, зробленая з арэшыны, што вырасла з мурашніка. З другога боку, М. выкарыстоўваліся і ў шкаданоснай магіі. Так, дзеля таго каб выявіць ведзьму, якая “адбірае малако” ў кароў, трэба было на Юр’я (Купалу) перасыпаць М. дарогу перад выганам жывёлы.

    Пасля таго як М. пераступала карова чараўніцы, у яе малацэ павінна было завесціся мноства чарвякоў. М. яйкі, падкінутыя ў ежу пароснай свінні, прыводзілі да скідвання плоду, чым карысталіся нядобразычліўцы гаспадароў (Віцебшчына). М. служылі і для здабыцця так званага любізніка – адмысловай прысушкі, дзвюх костачак (кручочка і вілачак), якія заставаліся ад закапанага нанач у мурашніку кажана.

    Адной з функцый М. ёсць “прагназаванне” надвор’я. Увесну, калі мурашнік з’яўляўся з – пад снегу, у яго трэба было ўтыркнуць палку, роўную ценю дарослага чалавека апоўдні. Калі М. імкнуліся ўверх – гэта азначала, што снегу болей небудзе, калі поўзалі ўнізе палкі – чакаўся вялікі снег. Пэўнае значэнне мела і канфігурацыя мурашніка.

    Калі М. будавалі яго высокім – лета мусіла быць дажджлівым, восень – ліхой, а зіма – цяжкай. На Палессі М. выкарыстоўваліся ў абрадзе выклікання дажджу. Дзеля гэтага мурашнік раскідвалі палкай і М., якія распаўзаліся, сімвалізавалі і магічна выклікалі кроплі дажджу. У народнай медыцыне М. выступаюць як сродак ад рэўматусу і ламаты касцей, дзеля чаго патрэбна было настаяць іх на гарэлцы.

    Асабліва моцным гаючым сродкам, які дапамагаў наагул ад усіх чалавечых хваробаў, лічылася так званае “масла”, збітае самімі М. з уласнага малака. Але здабыць яго можна было не ў кожным мурашніку.

    Працавітасць М. знайшла сваё адлюстраванне і ў беларускіх казках (М. перамагае крука, узняўшы цяжар, роўны сваёй вазе, або нанасіўшы большую груду; удзячныя М. дапамагаюць герою рыгнаць да стайні ведзьміных коней, сабраць рассеяны Бабай Югай мак, змалаціць збожжа, не развязваючы снапоў і не раскідваючы сцірты, перамяць салому на палову;

    у выглядзе М. герой пранікае ў дом, дзе жывуць матка і жонкі Паганых Смокаў; у М. ператвараюцца падманутыя бедным братам Злыдні, а потым правучваць багатага брата – скнару).

    Сустракаюцца і ў малых жанрах фальклору (прымаўкі, прыказкі, загадкі).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/3573




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz