ДЗЕДАВІЦА

ВОЛАТЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ВОЛАТЫ

    Міфалагічныя істоты незвычайнага росту, сілы і антрапаморфнага аблічча. У легендзе пра паходжанне д’ябла і балотаў будучы д’ябал паўстае ў выглядзе В., які з’яўляецца з вады, “паварочваецца, але не можа ўстаць”, у вадзяным “стаўбе”.

    В. былі такога росту, што цяперашнія людзі “нават ім да каленяў не дасталі б”, галовы ў іх былі вялізныя. У легендзе “Вужава карона” В. у лесе заступае дарогу герою і, вырваўшы вялізнае дрэва, страшыць, гучна стукаючы ім. У згаданай легендзе пра паходжанне д’ябла В. з’яўляецца з вады (Вялес таксама звязаны з вадой, балотам, нізінай) і становіцца антаганістам Бога ( нярэдка пазнейшага абазначэння Перуна).

    Украінскі даследнік Ю. Г. Пісарэнка, зыходзячы з таго, што назвы “Вялес, Волас” і “волат” маюць агульную этымалогію, прасочвае сувязь фальклорных В. з богам Вялесам. Як гэты бог, так і В. мелі дачыненні да замагільнага свету. З іншага боку, іх яднала таксама функцыя забеспячэння ўрадлівасці.

    У прыватнасці, сувязь ураджайных тэрмінаў кораня “волат” з Вялесам засведчыў земляробскі абрад пакідаць некалькі каласоў (“волацяў”) на полі нязжатымі. Гэтыя каласы лічыліся “Воласавай барадой” (гл. Барада).

    У Сярэднявеччы ў в. Валатава (цяпер на тэрыторыі г. Гомеля) існавала Мікольская царква. На Волатавым полі пад Ноўгарадам Вялікім таксама стаяла Мікольская царква, а раней, згодна з паданнем, стаяў ідал Воласа. Святы Мікола Мірлікійскі быў хрысціянскім заменнікам Вялеса. Гл. таксама Валатоўкі.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/512

    ВОЛАТЫ (велетні) - волаты надмернай велічыні і сілы. З казак старажытных відаць, што, звыш сілы, мелі яны яшчэ дар непаражальнасці. Заўважым зрэшты, што старажытныя славяне пад імем Волатаў мелі на ўвазе рымлян.

    Слава сілы і магутнасці рымскага народа прадставіла ўяўленню іх у якасці волатаў. Людзі вераць, што ў былы час на зямлі жылі людзі-волаты і зваліся яны волаты, " прыйдзе пара, калі стануць яны звацца пыжыкамі, якія на гэтулькі ж будуць менш нас, на колькі мы менш волатаў".

    Ва Ўкраіне пра гэта кажуць: "З цягам часу людзі ўсё драбнеюць і калі-небудзь зраўняюцца з мурашамі: тады вось і будзе канец света!"

    Крыніца: http://www.hogwarts.ru/library/show.php?uid=guest&cat=1&subcat=&id=747960&p=2




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz