ДЗЕДАВІЦА

ЖАВАРАНАК - ВЯСТУН ВЯСНЫ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖАВАРАНАК - ВЯСТУН ВЯСНЫ

    На Саракі (22 сакавіка) чакалі прылёту з выраю жаваранкаў. Лічылася, што жаваранак --божая птушка, якую Бог стварыў з кавалка зямлі, падкінутага высока ўгару. У народнай культуры славян “божая” птушка ўспрымалася сакральна чыстай істотай, якая сваімі гучнагалосымі песнямі праслаўляе Хрыста.

    Па другім паданні, жаваранкі і ластаўкі даставалі іголкі з цярновага вянца Збавіцеля, за што іх благаславіла Багародзіца. Вядома шмат паданняў адносна таго, дзе жаваранак зімуе: хаваецца ў мышынай нары, спіць у баразне або на мяжы. Аднак ёсць павер’е, якое набліжае нас да сутнасці беларускіх рытуалаў найбольш блізка.

    Паданне сведчыць, што ўзімку жаваранак жыве ў Раі, высока на Нябёсах. Анёлы трымаюць яго ў руках, пестуюць і лашчаць да таго часу, пакуль першы веснавы гром не расчыніць нябёсы, куды толькі жаваранку і дазвалялася зазірнуць. Вось гэты фрагмент падання якраз і тлумачыць сэнс таго рытуальнага дзеяння, калі спечаных на Саракі “жаўранкаў” клалі на падаконнік і аддавалі дзецям, каб якраз яны і зазірнулі ў будучыню гэтага года.

    • Вясковыя хлопчыкі нанізвалі “птушачак” на дубчыкі, беглі па вуліцы і гукалі вясну песнямі-вяснянкамі, залазілі на стрэхі хлявоў, на вароты і крычалі: “Жаўранкі ляцяць!” Першыя прадвеснікі вясны не толькі абвяшчалі аб тым, што вясна ўжо на парозе земляробчага года, але адначасова папярэджвалі аб тым, што да поўнай перамогі цяпла даволі далёка. У розных куточках Беларусі яны аказваліся на пэўны час своеасаблівым барометрам-лічыльнікам.

    Меркавалі, што пасля Саракоў павінна быць яшчэ сорак замаразкаў. І як толькі здараўся чарговы замаразак, сям’я з’ядала адну галушку. Як толькі будзе з’едзена апошняя, людзі казалі: усё -- прыйшло лета і марозу больш не будзе. А вось калі раптам наступалі цёплыя дні, а заставалася адна-дзве галушкі, людзі выказвалі незадавальненне: “Значыць, мароз яшчэ два разы будзе і летам. І, значыць, прыйдзецца спасаць агарод”.

    Прадукцыйная накіраванасць выкарыстання “жаўранкаў” даволі разнастайная. Асаблівае роля ім надавалася ў дачыненні да хатняй птушкі. У Хойніцкім раёне гаспадыня садзіла спечаных або зробленых з паперы на Саракі птушак у саламянае гняздо і адносіла ў куратнік. Гэта рабілася для таго, каб куры не хадзілі і не несліся па чужых дварах.

    Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=30596




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz