ВЯЧОРКІ
Даўні звычай вясковых дзяўчат збірацца асеннімі і зімовымі вечарамі з работай у адной хаце. На В. звычайна пралі (таму часам іх называлі попрадкі, супрадкі), вышывалі.
Прыходзілі і хлопцы, якія плялі лапці, вырэзвалі лыжкі, рамантавалі калаўроты для дзяўчат. На В. жартавалі, расказвалі цікавыя здарэнні, казкі, паданні, былічкі, загадвалі загадкі.
У перадсвяточныя вечары дзяўчаты прыносілі невялікі пачастунак, пасля якога моладзь спявала песні, танцавала пад гармонік ці скрыпку. В. былі адметнай з’явай грамадскага побыту сялянскай моладзі шлюбнага ўзросту і служылі сродкам працоўнага і эстэтычнага выхавання.
У наш час звычай збірацца на В. знік.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/11163
|