ВАЙДЭЛОТЫ
Святары ў свяцілішчах агню старажытных прусаў і ліцвінаў, абавязкам якіх было прымаць ахвяры, даглядаць вогнішча, сачыць за календаром святаў, навучаць і даваць парады, а таксама апяваць на пахаваннях герояў-нябожчыкаў, асабліва на восеньскім свяце казла. Адам міцкевіч у сваіх гістарычна-этнаграфічных тлумачэннях да паэмы “Гражына” цытуе сведчанне Сымона Грунаў, які ў XVI ст. трапіў на абрад казла ў Прусіі і ледзь уратаваў сабе жыццё, прысягнуўшы не выдаваць таямніцу паганскага абраду.
“Пасля складання ахвяры стары В. пачаў апяваць дзейнасць даўнейшых герояў Літвы, - піша паэт, - перамяжоўваючы іх з маральнымі павучаннямі і модламі. Грунаў, які добра разумеў па-літоўску, сведчыць, што нічога падобнага не спадзяваўся пачуць ад ліцвіна, такая гэта была прыгажосць і вымоўнасць”. Заваяваўшы Прусію і хрысціянізаваўшы яе, крыжакі выгналі з краю В., служак паганскіх культаў, захавальнікаў народных традыцый. Тым не менш яны ўсё ж сям – там у падполлі дзейнічалі і стагоддзі пасля.
Вайдэлоткі выконвалі такія ж функцыі, як і В. Летапісныя звесткі сведчаць, што жонка вялікага князя Кейстута была вайдэлоткай, пакуль яе не выкраў князь і не ажаніўся з ёй, за што мог быць пакараны смерцю. Аўдавеўшы, Бірута-княгіня зноў вярнулася да святарскай дзейнасці пры вечным агні.
Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/202
З глыбокіх прадзедовых давён вярнулася да нашчадкаў гэтае дзіўнае слова –вайдэлот. Слова-шыфр, слова-код, вядомае колісь па ўсёй індаэўрапейскай прасторы, прыжыўленае да традыцый слыннага караля Артура, ацепленае сьвятымі вагнямі літоўскіх, прускіх капішчаў. Сугучнае з музычным, сьпеўным азначэньнем “камэлёт”.
Як жа яно спрычыняецца да нашай зямлі й нашай, крыўска-ліцьвінскай, сьведамасьці? Дзе бярэ выток і куды вядзе? Навошта адгукаецца рэхам старое пракаветнае веры на голас цывілізаванага й тэхнакратычна прытомленага чалавека? Колькі запытаў ні дасылай у наскрозь працятыя новымі вятрамі абсягі, — маўклівасьць будзе адказам.
Маўклівасьць сівых курганоў, сьвятарных дуброў і белых гаёў. Маўклівасьць часу й руху. Пакуль не кранешся чыстай думкай самое сутнасьці той эпохі, калі чалавек пачуваўся жывой, уплывовай клеткай усяго існага. І якразвайдэлоты ладавалі й трымалі, сагравалі й зьберагалі ў сьвеце гэтую тонкую повязь усяго з Усім, адзінкі з Адзіным, Прыроды з прыродным. Разьдзімалі вагонь еднасьці. Вайдэлоты – падказвае старажытная Веда – тое сьвятары ў паганскіх капішчах (сьвяцілішчах), ахоўнікі нягаснага вагню, абярожнікі таемных абрадаў і рытуалаў, ведуны-дарадчыкі ў складаных жыцьцёвых сытуацыях, а таксама апявальнікі народных герояў, абаронцаў Краю.
Паданьні й легенды, шчодра рассыпаныя па абшарах векапомнай зямлі, прыгадваюць першага, за часам заснаваньня князем Гедымінам вялікаліцьвінскай сталіцы Вільні, сьвятара-вешчуна крывэ-крывэйтэса — Лізьдзейку, адоранага яснабачаньнем і здатнага з падмогай крывога жэзла “ўчыняць цуды”. Хроніка Літоўская й Жамойцкая апавядае, як згаданы намі вярхоўны вайдэлот дарадзіў князю Гедыміну закласьці горад на сутоку рэк Вяльлі й Вільні. І вырас на Туравай гары (блізу 1323 году) першы, Верхні, замак, пры якім адразу ж зьявілася капішча Перуна. І з крамянёвага стоду Перуна (Пяркунаса) вайдэлоты высякалі жывы вагонь, які належала ахоўваць ад загасаньня — удзень і ўначы, пад пагрозай сьмяротнай кары.
А таму якраз дзеля падтрыманьня жыватворнага вагню сталі вадзіць тут бясконцыя замоўныя карагоды дзяўчаты-вайдэлоткі. Потым на гары Швінтарога, дзе адпачатку месьцілася старое капішча, узьнікне замак Ніжні. І гэтакім чынам сакральна збудуецца гарадзкая вертыкаль з касьмічнага прынцыпу верх—ніз, неба—зямля (як уверсе, так і ўнізе).
Верхнюю частку (замак) засялялі ваяры, князі, апекаваныя ваяўнічым і праведным Перуном, ніжнюю – сьвятары (вайдэлоты), што адказвалі за сувязь з багамі й памерлымі, прымалі ды ўладжвалі ахвяраваньні, хавалі ды ўслаўлялі загінулых пад назіраньнем шанаванага Вялеса (Воласа), які спрыяў, да таго ж, і творчасьці. Такая дваістая мадэль суіснаваньня вайсковага і малельнага, жыцьцёвага й па-зажыцьцёвага пачаткаў, зьліцьця божага й чалавечага, што ўздымала дух да сутворчасьці зь бязьмежным Космасам, давала шырыню развою рознаэтнічным культурам – балцкай і славянскай. І патрабавала, між тым, раўнаважнага, трэцяга, элемэнту.
З гледзішча вэртыкальнага структураваньня сьвету й прарастаньня Дрэва Сусьвету (Дрэва жыцьця, Вечнага дрэва) — ад апраметнай, скуль даецца сіла сьвятому вагню й дзе “пабытуюць” духі продкаў, празь сярэдні “паверх”, населены жывымі людзьмі, што спаўняюць свае зямныя місіі, да неба-кроны, куды сягае ўсяленская эвалюцыя, — у новаствораным горадзе не ставала запаўненьня вось гэтай цэнтральнай, сярэдняй, часткі, у якой б’руяць сокі сучаснасьці й да якой імкнуць дзеля лучнасьці бунтоўна-захопныя энэргіі зьверху ды спакойна-мудрыя зьнізу.
Тады – мяркуюць дасьледнікі на падставе летапісных занатовак – паўстаў яшчэ адзін замак, Крывы, у якім атабарыліся рамесьнікі – матэрыялізатары, гэтак скажам, ідэй, сыходжых зьверху, са сфэры вояў-змагароў, і адобраных унізе магутнай творчай моцай папярэднікаў. Аднак якая ж роля вайдэлотаў ва ўсёй гэтай канструкцыі су-быцьця й су-тварэньня ўсіх адзінак Адзінага, распасьцертай на першасным крыжы Зьдзяйсьненьня – з прадоньня ўвыш па вэртыкалі й разгалінаваньня па гарызанталі?
Выглядае на тое, што менавіта вайдэлоты – спараджальнікі цнотнага, некранутага вагню са злучнасьці “неба-зямля”, дасканалыя воі-абаронцы ў сьвятой дружыне, віртуёзы нейкай таемнай зброі (відзіварыі), барды-апявальнікі жыцьця, варажбіты, прарокі й заклінальнікі зьмеяў мудрасьці – мужна стаялі на варце пераемнасьці, ператрансфармаваньня адвечна-старога ў набытак будучыні.
Суровыя законы аховы духовых скарбаў ад чужога позірку й сакральнага (утаемненага) жыцьця супольнасьці ад чужынскага ўмяшаньня вайдэлоты ўсталёўвалі непарушна й надоўга. Здавалася, назаўжды. Пакуль самі ня згінулі пад націскам крыжакоў. Прыкмецім: вайдэлоцтва — як зьява паходжаньня ўсяленскага, усеабдымнага — пагібелі (у панятках фізычнага сьвету) не падлягае.
Бо вайдэлот – перадусім носьбіт і зьберагальнік (нават назапашвальнік!) чыстай, першароднай энэргіі, плыні якой ён умеў разьмяркоўваць і накіроўваць адпаведна з патрэбай жывога арганізму Зямлі ў гармоніі, сьвятле, спакоі й радасьці, і празь вякі забыцьця прыўтоена застаўся ТУТ, у прасторы нашага мысьленьня й разуменьня сябе саміх на СВАЁЙ кропцы сілы.
А з кропкі сілы магчыма заўсёды зачарпнуць любові столькі, колькі ты здольны засвоіць, перапрацаваць і аддаць на спажытак іншым, хто таксама парываецца прымкнуць да кропкі сілы. …Плывуць у нязьведаную далеч стагодзьдзі, мяняюцца эпохі й эры, а ведыйская ўпартая крыніца струменіць жывую ваду пазнаньня й наталяе прагу адкрыцьця – свайго й сусьветнага пачатку, сваёй значнасьці й важкасьці на гэтай зямлі, уплывовасьці на лёс і шлях.
Ды адкрываюцца гэтыя таямніцы ня ўсім падарожным у пошуках мясьцін сілы, а толькі воям, што маюць харобрае і праўдзівае парываньне перамяніцца — з ахвяр у гаспадароў і сатваральнікаў уласнага жыцьця, адказных за ўсё здаранае й надаранае, прыкліканае й зьнянацнае. Няздарма ж казкі па ўсёй балцка-славянскай ускраіне сьвету дагэтуль “спрабуюць” данесьці да нашых сэрцаў патаемку, зь якой вынікае найпрарочае, вайдэлоцкае, вырашэньне: перамагае ня хіжы й драпежны, а добры й спагадны, узброены ведамі й прадбачаньнем.
А каб уведаць і зьведаць ісьціну (у казках – дабро й ліха, сьвятло й цемру, нараджэньне й скон, перамогу й паразу) ды навучыцца прадбачыць, прадугледжваць падзеі, трэба адолець ня зьнешняга ворага-цмока (бо ён падужэе й зноў рынецца ў атаку), але вынайсьці ў лёхах сваёй, індывідуальнай, сьведамасьці ўнутранага ваяра-рыцара, гатовага пабароць у полі існаваньня такога ж унутрана-схаванага паплечніка-супраціўніка – нямогласьць-баязьлівасьць-лянотнасьць-пакорлівасьць-безадказнасьць.
Цямнотныя засьвы, якія мы накідаем гвалтоўна на сябе штодзённых, з-пад якіх цяжка прамаўляць да нас нашаму сапраўднаму, Вышняму, Я, можна пералічваць нястомна. І варта было б угледзецца ў глыбіні сябе, дзе дрэмле сьцішанавайдэлотава рада-радасьць жыць, любіць і ствараць, каб адрадзіць найдзівосны талент пазытаўнага прыманьня ўсяго, што было, ёсьць і будзе. Бо вайдэлоты няўтомна выдыхаюць зьсярэдзіны памятлівых нетраў тую магуту, зь якой мажліва ўсё наноў распачаць і разьдзьмухаць новы вагонь ладу.
Калі мы, спадчыньнікі тае неўтаймоўнае ў бязьмежжы сілы, ужо гатовы адваяваць яе ў паняменьня й адрачэньня. Адваяваць сьвятлом і думкай, як тое ўмелі сівыя ведуны й вешчуны старадаўнасьці. А насамрэч найважны сакрэт зладнасьці, складнасьці чуцён у самім найменьні“вайдэлот”. Вайд’юта (з санскрыту) – электрычны вагонь, адзін з трох вагнёў, якія, падзяляючыся, утвараюць сорак дзевяць містычных вагнёў.
Заўважма: лічбы сорак і дзевяць усё яшчэ гавораць да нас арыйскай мовай знакаў і вядуць па сьлядах спракаветных мітаў да вельмі істотных здагадак: хто мы, адкуль, навошта й куды сьпяшаем сярод памшэлых камянёў мінуласьці. Яшчэ напачатку ХХ стагодзьдзя ў Менску жыло сабе й мовіла да людзтва шапаткімі замовамі вагню пад векавым дубам сьвятарнае капішча – напамін пра далёкія часывайдэлотаў, і лекаваў ад скрухі й болю камень-валун, і загаворваў немачы стары вядун Савеля. А затым…
Вайдэлоцкая традыцыя сышла ў падольныя сховы. Каб мы, павяртаючыся да тае талерантнасьці й таго дружалюбства народаў, ацепленых агульнымі сьвятымі вагнямі ў цянётных дубровах і асьвечаных адной на ўсіх верай, дзіваваліся, як жа шырака расхінулі нябачныя крылы вайдэлоты, ахапіўшы некалі ці не паўзямлі ў свае ўцешныя абдоймы й зачараваўшы далягляды велічнай гераічнай песьняй. І цяпер, падаецца, прысядае часам на сьвяты камень дзе-небудзь спасярод волатаў-дубоў, што калышуць у гольлі праўду даўніны, задуменная вайдэлотка, хукаючы на саслаблы абярожны вагонь, і запытвае ў самой сябе, далучанай да Веды, пра заўтрасьць і лёс.
Кажуць, бязьлітасна спальвалі дзяўчат-вайдэлотак за згубу цноты й за змоўклы ў капішчы вагонь. А ўсё ж выбіралі гэткую долю – зьберагаць вагонь і волю Адзіноты –вяшчункі самі. Гісторыя разгортвае старонкі дзён, вякоў, азораньняў… І летапісцы падаюць здалёку знак: гэта ж князь Кейстут некалі ўзяў за жонку найпрыгожшую з вайдэлотак віленскага капішча, адкаснуўшы ад яе сьмерць. Каб аднойчы пасьля ўдава Кейстута зноў прыйшла да сьвятарнага вагню й стала першаю вайдэлоткаю, пазналай зьлюб з мужчынам.
Усясьветныя літаратура й мастацтва, музыка й харэаграфія ўсё рызыкуюць увайсьці ў сьвет вайдэлотаў і дазнацца-прачуць хоць кроплю правечнага таемства, якім поўніліся прашчуравы капішчы. Колісь Адам Міцкевіч у прадмове да паэмы “Гражына” пераказаў захапленьне чужаземца вайдэлоцкімі сьпевамі й маленьнямі ў час паганскага абраду, а затым апісаў, як стары вайдэлот пранікліва перавабіў на свой бок аднаго з крыжакоў, што лютавалі на Літве.
Латысскія й літоўскія, беларускія й расейскія творцы шукаюць той сакрэтны код, якім валодалі, каб спаўняць місію варты над Краем, не багі, але звычайныя людзі, што папросту знайшлі ключ су-творчасьці з жыцьцём – зямлёй, небам, стыхіямі, травамі й дрэвамі, зьвярамі й людзьмі. Надзвычай сьветла і ўдзячна спамінае ў сваіх дзёньніках цудны край, дзе спляліся касьмічныя космы й счапіліся культурныя гены балтаў і славян, Мікалай Рэрых: “…Обсуждали мы о величественном эпосе Литвы с В.В.Стасовым и Владимиром Соловьевым.
У Литвы было всегда много друзей. Слушая о моих картинных планах, Владимир Соловьев теребил свою длинную бороду и повторял: «А ведь это Восток, великий Восток». А Стасов усмехался в свою еще более длинную седую бороду и приговаривал: «Как же не Восток, если и язык-то так близок к санскриту». Где остались теперь мои «Кони Световита»?
Была и картина «Вайделоты». На поляне среди священных дубов творились древние обряды. Где она теперь — не знаю. Также была картина «Перкунас». Еще недавно через Женеву пришла весть, что картина существует у какой-то собирательницы. Итак, сколько вестей о славном Литовском эпосе разлетелось по миру. После поездки по великому водному пути «Из Варяг в Греки» хотелось испытать и другой, не менее великий водный путь по Неману. В 1903 году мы с Еленой Ивановной прошли и по Литве. Большое это было хождение по разным историческим местам.
Всюду писались этюды — Елена Ивановна всюду снимала фотографии. Часть ее снимков вошла и в «Историю Искусства» Грабаря, и в другие труды, посвященные памятникам старины. В Литве были написаны многие этюды. Судьба этих этюдов своеобычна. Разлетелись они по миру. Однажды в Калифорнии мне пришлось увидать мой «Ковенский Костел» и «Развалины Замка на Немане» и «Древнюю Церковь около Гродно».
И там, за океаном они выполняют свою задачу, напоминая о литовских красотах, об историческом достоинстве этой древней страны”. Вайдэлоты… Нескаронае, неўміручае слова, прыйшлае спрадавён, нашаптанае сасьмяглымі вуснамі ведуна на жывы вагонь вечнасьці й памкнёнае ў неабсяжную будучынь, брама да якой ужо расчынена, ужо чакае першых, хто ўвойдзе ў змоўклы за ёю сусьвет з ваярскім парываньнем узьняць штандар нягаснай культуры продкаў і асьвяціць запавуцінелую цемрадзь чалавечага забыцьця.
Прынамсі, на такі цуд аднаўленьня вайдэлоцкае веры, узрослай з мэты Быць і Ствараць, спадзяваліся найсьветлыя зь зямлян. І зноў я не стрымаю замілаваньня й гонару: на пацьверджаньне ваярска-сьветлае прызначанасьці вайдэлотаў на Зямлі працытую Мікалая Рэрыха: “Там, где ценят Культурные сокровища — там будут прочны народные корни, там разовьется самосознание и будет охранена честь народа. Все это не отвлеченные понятия, но реальнейшие двигатели к лучшему будущему.
Истинная радость там, где живы корни Культуры. Возможна песнь и всякое творческое выявление, где народ любит свое великое прошлое для будущего. Много раз приходится говорить о вратах в будущее. Ведь понятие врат уже есть заповедь созидательная. Врата нужно построить, нужно прочно утвердить столбы, а чтобы врата были привлекательны, они должны быть и прекрасны.
Конечно, не знающий прошлого не может мыслить о будущем. Особенная красота в том, чтобы старинные облики не являлись чем-то завершенным только, но были бы истинными вратами к лучшему будущему. Каждому человеку дозволено мыслить о лучшем будущем.
И в дубравах литовских, там, где еще под корнями и камнями притаились древние алтари предков, — там уже звучит осознание будущего во всем его доброжелательстве, во всем вмещении и в обоюдной радостной улыбке. Радость по нынешним временам является очень редкою ценностью.
Сколько раз приходилось писать о том, что радоваться уже является точно бы какою-то новою наукою. Уметь найти предметы радости посреди всех мировых смущений нелегко. «Радуйся» и «помогай» — такие зовы являются современною необходимостью.
Смущенно отвечают на них: как же тут радоваться, как же помочь? Но помогать нужно на всех путях — везде, куда доходчиво сердечное слово. И радоваться нужно всюду, где происходит нечто созидательное. И в помощи в созидательстве не могут быть условные и случайные деления: и то и другое – общечеловечно”.
А таму покліч да брамы, за якой разьвінаецца ўвыш і ўшыркі Дрэва Сусьвету, за якой па-ранейшаму даверна варожыць чалавецтва на добрую прышласьць, ёсьць, мабыць, самым паратункавым голасам сучаснасьці. Ідучы ж на гэты агульначалавечы голас, мы намерымся далей заблукаць у сьвятарныя дубровы.
Што ж азначае культ дрэў і камянёў, вызнаваны папярэднікамі, ува ўмовах тэхнакратычнага прагрэсу? І як патрапіць на СВАЁ месца сілы на сваёй зямлі, не ўцякаючы ад сябе, але ідучы сабе насустрач? Сабе інакшаму, чым сёньня. Сабе гэткаму, у якім ажывае водбліск і водгалас вайдэлоцкае веры ў існасьць усяго жывога – ад кузюркі да плянэтарных згуртаваньняў.
Этнограф Антанiна Хатэнка
Крыніца: http://www.arhat.by/2013/09/znak-vaidelotau/