ДЗЕДАВІЦА

КАЛІ СПЫНЯЛІ ХОД ГАДЗІННІКА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    КАЛІ СПЫНЯЛІ ХОД ГАДЗІННІКА

    Першае, што неабходна было зрабіць, як толькі паміраў чалавек, спыніць ход гадзінніка (вялікага, што вісіць на сценцы або стаіць на падлозе) і гадзінніка, якім карыстаўся той, хто памёр. «Запусціць» іх ход можна будзе роўна праз год – у той самы дзень.

    Часцей за ўсё сімволіку гэтага абавязковага рытуальнага дзеяння ў традыцыйнай абрадавай практыцы славян тлумачаць наступным чынам: памёр чалавек – спыніўся адлік часу яго жыцця. Аднак на самай справе сімволіка гэтага рытуальнага дзеяння значна шырэйшая і складанейшая.

    Калі нараджэнне чалавека як быццам разгортвала «ручнік» – дарогу яго жыцця, а шматлікія абрады былі нацэлены на тое, каб «ужывіць» чалавека ў навакольны свет, то спынены ход гадзінніка пачынаў цыкл абрадавых дзеянняў, з’арыентаваных на «згортванне», разрыў адносін са светам жывых і яго падрыхтоўку да пераходу ў свет продкаў.

    Усё, што можа адлюстроўваюць наваколле (люстраныя, шкляныя, паліраваныя паверхні) у тым памяшканні, у якім знаходзіцца памерлы, і па ходу вынасу нябожчыка з хаты завешвалі тканінай белага колеру.

    У заходніх раёнах Беларусі часта выкарыстоўваюць тканіну чорнага колеру. Завешваць люстэрка тканінай традыцыя даволі позняя па часу ўзнікнення, у больш раннія часы люстэрка проста пераварочвалі да сцяны.

    У сельскай мясцовасці яшчэ адным галоўным рытуальным дзеяннем першай пасмяротнай гадзіны было вывешванне на акно з боку вуліцы белага ручніка як знака, які сведчыў аб тым, што ў сям’ю прыйшла бяда.

    Калі ў хаце ў адкрытай ёмістасці (вядры, слоіку) знаходзілася вада, яе вылівалі. У адпаведнасці з народнымі паданнямі, душа памерлага чалавека абавязкова павінна «спаласнуцца», ачысціцца перад тым, як назаўжды пакінуць жыллё.

    Яна магла здзейсніць гэтае абмыванне ў любым посудзе, у якім знаходзілася вада. Карыстацца гэтай вадой нельга, каб не наклікаць новую бяду.

    Аўтар: «Народная газета».

    Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/ff355f1e13f9acb6.html




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz