ДЗЕНЬ ДОБРАЙ НАДЗЕІ
07.04.2009
Марыя тады вельмі здзівілася, бо дала зарок цноты, і муж яе захоўваў святасць жонкі. Як жа можа быць у жанчыны дзіця, калі яна “не зведала” мужа свайго? Анёл адказаў Марыі, што Дух Святы будзе пасланы на яе ад Бога.
Ад гэтага і народзіцца Сын Божы — Ісус. Паводле Святога Пісання, Марыя ўвасабляе сабой процілегласць Евы, якая зграшыла ў Райскім садзе. Таму Багародзіцу яшчэ называюць Новай Евай, яна нібы пачынае гісторыю чалавецтва з чыстага аркуша.
Анёл жа перадаў Дзеве ад Бога, што яна “благаслаўлёная паміж жонкамі”. Гэта быў асаблівы зварот Усявышняга да чалавека з часоў грэхападзення, а што асабліва важна — да жанчыны.
Бог вёў з чалавекам дыялог: кіраваў добрыя, або па-стараславянску “благие”, словы да “грэшных” людзей, даючы ім шанц стаць лепшымі, чым яны ёсць. Благавешчанне царква лічыць святам надзеі чалавецтва на ўратаванне, якое, у сваю чаргу, сімвалізуе Хрыстос, сын Дзевы. Бог дае чалавеку “яшчэ адну спробу” змяніць жыццё, пайсці па шляху праўды і сумлення.
Для кожнага з нас, і верніка, і свецкага чалавека, гэта добрая нагода задумацца пра свой лёс, добрыя і дрэнныя ўчынкі, пачаць уласную гісторыю спачатку.
|