НОЖ НА СТАЛЕ НАЧАВАЦЬ НЕ ПАВІНЕН
10.01.2008 Нож.
Гэты востры і далёка не небяспечны прадмет хатняга ўжытку традыцыйна лічыўся своеасаблівым абярэгам і дапаможнікам у барацьбе з нячыстай сілай.
* Менавіта нож сяляне выкарыстоўвалі для аховы нехрышчонага дзіцяці. Маці, сыходзячы з хаты, пакідала нож у калысцы пад падушкай, каб нячыстая сіла не падмяніла дзіця ці не пашкодзіла яму.
* Калі ў хату прыходзіла бяда, падчас пахавання ў калыску дзіцяці таксама клалі нож, каб смерць абышла яго.
* Кум і кума, кіруючыся ў царкву хрысціць дзіця, павінны былі абавязкова пераступіць праз нож, які клалі на парозе, "каб да яшчэ нехрышчонага дзіцяці па дарозе не прычапілася нячыстая сіла".
* На Беларусі і ва Украіне паўсюдна быў вядомы наступны абрад лячэння сурочанай каровы: трэба ліць малако хворай скаціны праз нож;
* Калі карова раптам згубілася ці адбілася ад статку, гаспадыня брала нож і тройчы абводзіла ім па перыметры дзвярэй хаты. Лічылася, што такімі магічнымі дзеяннямі яна "зачыняла" сваю карміцельку ад драпежных звяроў.
* Як абярэг, у дзяжу, з якой толькі што дасталі цеста для вясельнага каравая, імгненна ўтыкалі нож, у некаторых выпадках — чатыры нажы, аб чым спявалі ў "каравайных" песнях: "Чатыры нажы ў дзяжы, пятая мая сіла каравай замясіла";
* У той жа час да абыходжання з нажом як прадметам, які падзяляе (раз'ядноўвае) рэчы на некалькі частак, ставілі шэраг умоў і патрабаванняў:
* кухонны нож, звычайна добра навостраны, ніколі не клалі на стол, за якім елі. Сёння пры сервіроўцы сталоў выкарыстоўваюць спецыяльныя нажы, менш вострыя і закругленыя;
* паўсюдна лічылі, што нельга гуляць з нажом — у той жа дзень у хаце здарыцца сварка;
* хто есць з нажа, будзе злосным і нястрыманым у выказваннях;
* нельга пакідаць нож, уваткнутым у хлеб;
* знойдзены нож нельга падымаць і прыносіць дадому ?— такі нож прынясе ў хату няшчасце;
* катэгарычна забаранялася дарыць нож: людзі паміж сабой абавязкова пасварацца;
* калі дзяўчына да вяселля падорыць свайму жаніху нож (напрыклад, складны), такое вяселле не заладзіцца;
* за сталом паміж жаніхом і нявестай ці сямейнай парай не павінен ляжаць нож;
* калі нож зламаўся — гэта лічылася нядобрым знакам. Народная мудрасць вучыла: адкрыйце і закрыйце на кухні, сказаўшы пры гэтым: "Сталь зламілася, я раба (імя) перахрысцілася. Выратуй мяне, крыж Хрыстовы. Амінь. Амінь. Амінь";
*v ніколі не пакідалі на ноч нож на стале. Яго месца — у стале, каб нячыстая сіла не магла яго скарыстаць. Асабліва гэта правіла тычыцца таго нажа, якім рэжуць мяса і які мае кантакт з крывёю жывёлы.
* Катэгарычна забаранялася штосьці рэзаць нажом 11 верасня — дзень пазбаўлення галавы Іаана Прадцечы.
Крыніца: http://www.ng.by/ru/issues?art_id=18690