ДЗЕДАВІЦА

ПЕРШАЯ (БОЛЬШАЯ, ВЯЛІКАЯ) ПРАЧЫСТАЯ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ПЕРШАЯ (БОЛЬШАЯ, ВЯЛІКАЯ) ПРАЧЫСТАЯ

    (28 жніўня н. ст.).

    Дзень смерцi Божай Мацi i ўзяцце яе на неба. Свята асаблiва шануецца ў нашым краi. У гонар яго на Беларусi асвечаны шматлiкiя храмы (напрыклад, Успенскi сабор у Жыровiчах, у Смаленску і іншых месцах). Царкоўную назву «Успенне» ў народзе тлумачылi тым, што да гэтага дня спеюць розныя плады.

    Прачыстая была сапраўдным святам ўраджаю, падводзiла вынiк працы селянiна: «Свята Прачыста — поле ўрачыста». З асаблiвай жа пашанай казалi пра новы хлеб: «Прачыстая прынясе хлеба чыстага», «Спажа хлеба дзяжа». На Прачыстую ў цэрквах асвячалi новы хлеб, розную зелянiну, гародніну.

    Асвяцiўшы жыта, перамешвалi яго з астатнiм i адкладвалi да наступнае сяўбы, кааб новае збожжа добра расло. На Случчыне сустракалася такое павер’е: калi каго даймае асот, яго сцяблiну трэба ўвязаць у букет, пасвяцiць, прывезцi назад i на полi пасадзiць, то ён ужо не будзе расцi.

    Калi каму ўдавалася да свята не толькi паспець сабраць збожжа, але i пачаць заворваць, то таму хлебаробу гэта павiнна было прынесцi ў будучым большы ўраджай: «Да святка араць — лiшнюю капу нажаць». Пра подых восенi паведамлялася: «Прыйшла Прачыстая — зусiм пацiснула».

    Адразу пасля свята пачыналася сяўба азiмiны, i гаспадар мусiў быць падрыхтаваны: «Успленне — цi гатова насенне?» На Палессі пачыналі капаць бульбу: «Успленне — цягні бульбу за карэнне».

    Часам у народзе назва гэтага свята ўдакладнялася: Вялiкая, Большая або Першая Прачыстая, бо iснавала яшчэ Малая, Меншая, Другая Прачыстая (21 верасня), пад якой меўся на ўвазе дзень Ражства Божай Мацi.

    Абодва гэтыя святы звязвалiся адно з адным у вуснай паэзii: «Больша Прачыста снапкi падаець, Менша Прачыста снапкi складаець», г. зн. калi на першае свята гаспадар павiнен быў звезцi збожжа з поля, то на другое — ураджай павiнен быць складзены ў гумне.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/5923




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz