ДЗЕДАВІЦА

АПОШНІ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    АПОШНІ

    Адна з ключавых міфалагем, якая ў міфалагічнай мадэлі сьвету супрацьстаіць намінанту першы, прычым супрацьстаяньне гэта двухплянавае. З аднаго боку, дыхатамія першага і апошняга не з'яўляецца ўсеабдымнай і абавязковай у кожным міфалагічным або рытуальна-абрадавым кантэксце.

    Напрыклад, зьмест прыказак «На першым сяджу, апошняе ў горле тырчыць», «Як пашанцуе раніцай, дык пашчасьціць і вечарам» сьведчыць пра лагічную ўраўнаважанасьць дзьвюх полюсаў, іх непарыўную ўзаемапалучанасць і ўзаемазалежнасьць.

    Разам з тым прыказкі тыпу «Першы блін комам» засяроджваюць увагу голькі на гэтым намінанце, але не дае падставаў лягічна «замкнуць» апазыцыю і выказаць адпаведную думку пра апошні. У такім разе актуалізуецца магія пачатку, а кампазыцыя разьвіцьця і закальцаванасьці структуры застаецца адкрытай і не абавязкова меркаванай.

    Зь іншага боку, рытуальна-абрадавыя кантэксты сьведчаць, што сэмантычнае поле міфалагемы «апошні» неаднароднае. Яно можа быць прадстаўлена сымволікай як цотнага (радзей), так і няцотнага (часьцей) лікаў. У пераважнай бальшыні выпадкаў галоўную апазыцыю міфалагемы «першы» складае парадкавы лік «трэці» (у сэнсе «апошні»).

    Асабліва выразна гэтая дыхатамія паказана ў казачным эпасе і замовах (у тым ліку і ў вызначэньні асноўнага трансфэра міфалагічнай традыцыі). Асноўнай дзейнай асобай (галоўным героем) шматлікіх казачных сюжэтаў выступае апошні, трэці сын.

    Гэтаксама ў народнай мэдыцыне і ў знахарстве міжпакаленная перадача досьведу адбываецца ці першаму (старэйшаму) ці апошняму (малодшаму) спадкаемцу сям'і. Магчыма, за гэтай павышанай ступеньню сакральнасьці і хаваецца ўяўленьне пра адкрытасьць (хутчэй завуаляванасьць) і неабавязковасьць двухполюснага супрацьстаяньня.

    Менавіта трэці, апошні сын (паскрэбак) у чарадзейных казках ведае таямніцы сусьвету, валодае імі і захоўвае іх. Аналягічная ступень сакральнасьці характарызавала стаўленьне беларусаў да апошняга яйка, якое зьнесла курыца ў летне-асеньні час: яго не з'ядалі і не клалі пад курыцу-квактуху

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz