ДЗЕДАВІЦА

ІГРЫШЧА
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ІГРЫШЧА

    Паводле спосабу словаўтварэння ставіць у шэрагу слоў, што абазначаюць месца, дзе нешта расло (іржышча, ллянішча, бульбянішча), было пабудавана (хацішча, царковішча, селішча, гарадзішча), месца, пляц, на якіх групуюцца пэўныя забудовы (дварышча), альбо месца, дзе нешта перыядычна адбываецца (такавішча, стрэлюбішча, ігрышча).

    І. цяпер абазначае ўжо само дзеянне, дакладней абазначала, бо яно належыць да рэаліяў традыцыйнай беларускай культуры, якія зніклі з практыкі да сярэдзіны XX ст.

    Першапачаткова І. было папулярным у беларусаў і азначала забаву моладзі шлюбнага ўзросту, абавязковымі элементамі якой былі музыка, танцы з размеркаваннем пар на ўвесь вечар і вячэра-пір у складчыну.

    Размеркаванне пар і пачастунак адрознівае І. ад танцаў , на І. удзельнічалі толькі загадзяаб’яўленыя ўдзельнікі: павінна было хапіць людзей для размеркавання па парах.

    Традыцыйна І. праводзілася не абы-калі, а на вызначаныя каляндарныя святы, найперш на Каляды. Усе іншыя прысутныя былі гледачамі І., яго каментарамі, гарантамі яго традыцыйнасці.

    Найбольш дасканала распрацаваным было каляднае абрадавае І. “Жаніцьба Цярэшкі” (гл. Цярэшка), якое мела свае ўласныя мелодыі, уласныя тэксты песняў, грунтавалася на асаблівай міфалогіі і мела пашырэнне толькі на тэрыторыі палачан.

    Даўней І. мела функцыю легітымізацыі новазлучаных сужонскіх пар накшталт хрысціянскага вянчання, было формай язычніцкага бласлаўлення шлюбу, што асуджалася царквой.

    У Іпацеўскім летапісе гаворыцца, што “схадзіліся яны (радзімічы) на ігрышчы, на скокі і на ўсялякія шатанскія песні, і тут “умыкалі” сабе жонак – з якою вось хто дамовіўся”.

    Такім чынам, на І. складаліся сужонскія пары па ўзаемнай схільнасці і само І. служыла вельмі важным інтарэсам грамады. Дарэчы, ігра ў народнай гаворцы азначае не толькі ігру на музычных інструментах, але і любоўную ігру, акт апладнення (ігра сонца ў пэўныя тэрміны, найграныя (аплодненыя) яйкі і інш.).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/2072

    ІГРЫШЧА

    Народнае зборышча з танцавальна – гульнёвымі і тэатралізаванымі паказамі. Бярэ пачатак ад усеагульных увесяленняў язычніцкай абраднасці. Мае глыбокія карэнні ва ўсходнеславянскім фальклоры. Значную ролю ў вызначэнні характару І. адыгралі скамарохі. На Беларусі пашырана ў паўн., усх.

    І цэнтр. Зонах, дзе паняцце і сам тэрмін “І.” часта выступаюць сінонімам “вечарынак” і “вячорак”. Асабліва характэрны І. для каляднага часу з яго святымі ( у некаторых мясцовасцях іх называюць “крывымі”) вечарамі, калі можна ўсё паказваць “шыварат-навыварат”, г. зн.

    У карнавалізаваным выглядзе. Таму на І. асаблівая роля належала розным паказам: карналізаваныя хаджэнні пераапранутых (хадзіць “у гусары”, “у цыганы”); гульнёвыя паказы вяселля (“Жаніцьба Цярэшкі”, “Жаніцьба бахара”); парадзіраванае “пахаванне” з уваскрэсеннем у танцы, гульні, смеху (“Бабёр памёр, пашлі хараніць – ажно ён сядзіць…”, “ажно ён за намі бяжыць!”); інш.

    Розныя гульні ў фанты, выбар пары і г.д. (“Яшчур”, Зязюля”). Тэатралізаваныя паказы на І. падаюцца ў сінкрэтычным адзінстве з танцамі, славеснымі жартамі і карагодамі – гульнямі. У наш час многія элементы І. працягваюць жыць у тых рэгіёнах, дзе паўней захаваліся нар.

    Мастацкія традыцыі, аднак прыкметна выяўляецца тэндэнцыя выцяснення І. як аўтэнтычных форм функцыяніравання нар. Танцавальна – гульнёва – тэатралізаванага мастацтва арганізаванымі святочнымі выступленнямі калектываў мастацкай самадзейнасці.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/14073

    ІГРЫШЧА

    Згадкі пра І. выяўляюць сувязь яе з ідэяй руху і адпаведна з матывам кантакту з тым светам. І. уваходзіла ў склад пасагу, што акрамя утылітарных намераў звязвала яе з ідэяй паспяховага стварэння, “сшывання” новай сям’і.

    У аказіяльнай і купальскай абраднасці беларусаў І. знайшлі выкарыстанне ў выпадках выяўлення так званых “малочных” чараўніц (гл. Ведзьмы малочныя) і помсты ім – дзеля гэтага працэджвалі малако праз цадзілку з уторкнутымі ў яе І. і кіпяцілі іх.

    У дачыненні да выкарыстання І. існавалі пэўныя рэгламентацыі. Так, трэба было пільнавацца, каб не пакалоць кагосьці І. ці нечым іншым вострым на Каляды, бо можа нарадзіцца двухгаловае дзіця. Гэтаксама ў “крывыя” калядныя вечары трэба было наагул устрымлівацца ад шытва.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz