ДЗЕДАВІЦА

ЖЫЖАЛЬ
Меню сайту
Форма уваходу
Пошук
Сябры сайту
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статыстыка

    Анлайн усяго: 1
    Гасцей: 1
    Карыстальнікаў: 0

    ЖЫЖАЛЬ

    Персанаж беларускай міфалогіі, бог агню, апякун рамёстваў, найперш – кавальскага. Уяўляўся магутным дэманам, які пад зямлёю ў вогненнай кузні куе зброю, каб скінуць Перуна. Ж. паважалі за мужнасць і непакорнасць, але баяліся яго.

    Упэўнены былі, што, калі Ж. доўга працаваў у кузні, перагравалася зямля і пачыналася засуха, гарэлі тарфяныя балоты, лясы. Калі выходзіў з – пад зямлі, Пярун у гневе кідаў у Ж. вогненныя стрэлы – маланкі.

    Не папаўшы ў Ж., маланка магла быць прычынаю пажару. У размове з дзецьмі дарослыя часам агонь называюць “жыжаль”, “Жыжы”.

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/13323

    ЖЫЖАЛЬ

    Падземным агнём распараджаецца Бог Жыжаль, якога беларусы завуць яшчэ Жыж. Жыжаль толькі тое і робіць, што расхаджвае пад зямлёю і выпускав з сябе агонь.

    Калі ён ходзіць паціху, то агонь невялікі і сагравае зямлю. Калі ж хутка, то выпраменьвае вялікі агонь, і частка полымя прарываецца на паверхню зямлі. Ад гэтага загараюцца лясы, балоты, лугі.

    Пажары выпальваюць сенажаці, хлеб на палях. Зямля ад перагрэву высушваецца, ад чаго агароды і палі робяцца бясплоднымі.

    Крыніца: http://mifijslavyan.ru/stories4/19.htm

    ЖЫЖАЛЬ, ЖЫЖ, ЖЫЖА

    Паводле звестак фалькларыстаў XIX ст. – бог агню. Згодна з паведамленнем П. Драўлянскага (П. Шпілеўскага), у Ж. верылі пераважна на тэрыторыі Мінскай губерні.

    Беларусы ўяўлялі, што Ж. расхаджвае пад зямлёй і там выпускае з сябе агонь. Калі ён робіць гэта паціху, то саграваецца зямля, а калі хутка, то ўзнікаюць на зямной паверхні пажары, якія знішчаюць палі і лясы і сенажаці, высушваюць палі і агароды, ад чаго яны робяцца бясплоднымі. Існавалі выслоўі: “жыж унадзіўся”, г. зн. “сталі часта узнікаць засуха ці пажар”; “няўмычны, як Жыж” – “неадчэпны, прыліпчывы, як Жыж”; “Жыжка села” – абазначэнне лішая, вогніка на вуснах.

    З інфармацыі П. Драўлянскага можна зрабіць выснову, што Ж. – бог толькі падземнага і зямнога агню і не меў дачынення да агню сонечнага, нябеснага. Зрэшты, магло быць, што імя гэтага персанажа міфалогіі было штучна створана прадстаўнікамі міфалагічнай школы на аснове дзіцячай назвы агню – “жыжа”.

    Параўн. таксама літ. Ziuze “агонь” (з дзіцячай мовы), суадносіны якога з беларускім словам такія ж , як у бел. Зюзя: азызнуць “змерзнуць”. Усе словы этымалагічна роднасныя, у аснове іх ляжыць сема “быць пякучым” (бел. жыжкі “пякучы” пра агонь, крапіву і да т. п.).

    Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary/view/1682




    Copyright MyCorp © 2024
    Конструктор сайтов - uCoz